ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

артыкулы рубрыкі
"Слова рэдактара" >>
marcinowicz2020
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com

Нумар 270: радком са свету

Учора. Сёння. Заўтра. - Свет

Свет
Расправа ў касцёле
   Амаль 45 асобаў было па-варварску забіта ў каталіцкім касцёле на поўначы Дэмакратычнай Рэспублікі Конга – так паведаміла ватыканскае радыё. Трагедыя здарылася на другі дзень святаў Божага Нараджэння недалёка ад мясціны Дорума, 40 км ад мяжы Конга з Суданам. Ахвярамі былі галоўным чынам жанчыны, дзеці і старэйшыя асобы, целы якіх былі парэзаны мачэтамі (доўгія нажы). 28 снежня 2008 г. такую вестку перадаў прадстаўнік угандыйскага войска Крыс Мэгазі, абвінавачваючы ў злачынстве армію супраціўлення. Мяцежнікі сцвярджаюць, што не мелі з гэтым дачынення. Аднак гэтаму супярэчаць сведкі, на якіх спасылаюцца агенствы: AFP і Associated Press. І далей невядома, колькі людзей дакладна загінула. Прадстаўнікі конгаўскага войска сцвярджаюць, што забіта 150 чалавек. Радыё ААН Okapi згодна з губернатарам усходняй правінцыі Конга інфармуе, што налічана 75 ахвяраў, а іншыя целы былі знойдзены ля касцёла.

700 годдзе ордэна паўлінаў

   700 гадоў таму назад 13 снежня 1308 г. кардынал Жэнтыліс, пасол Клімента V, надаў ордэну статут імя св. Аўгустына і зацвердзіў ордэн імя св. Паўла, першага пустэльніка. Гэты дакумент даў юрыдычную сілу функцыянавання ордэна, але яго пачаткі сягаюць, аднак, значна ранейшага перыяду. Пунктам аднясення для першых эрэмітаў (пазней называных паўлінамі) была асоба св. Паўла з Тэбаў, пустэльніка, які жыў на Блізкім Усходзе ў III і IV ст. ст. пасля нараджэння Хрыста. Беручы Яго за ўзор, хоць дастасоўваючыся да еўрапейскіх рэаліяў, пабожныя эрэміты пасяліліся на тэрыторыі Венгерскага каралеўства і ў XIII ст. са згоды мясцовых касцёльных уладаў утварылі некалькі кляштараў. Ордэн прайшоў шмат ператварэнняў, аднак, ён застаўся супольнасцю людзей, якія жадаюць ушаноўваць Бога ў пэўнай адасобленасці ад свету. З 1382 г. ордэн апякуецца адным з самых важных санктуарыяў хрысціянскага свету – на Яснай Гары.

190 гадоў - калядцы “Ціхая ноч”
   Падчас агульнага сходу Міжнароднай Камісіі Крымінальных Паліцый у Санкт-Пецярбурзе 7-10 кастрычніка б.г. Ватыкан са сваёй жандармерыяй стаў 187 членам гэтай арганізацыі. Апостальская Сталіца вельмі зацікаўлена выкараненнем злачыннасці на свеце і асабліва аховай ад міжнароднага тэрарызму і гарантыяй бяспекі культурных каштоўнасцяў. Камендант ватыканскай паліцыі Дамініко Гіані падкрэслівае, што на працягу двух гадоў яна сцісла супрацоўнічае з арганізацыяй Бяспекі і Супрацоўніцтва ў Еўропе. Прадаўжаюцца працы над падпісаннем спецыяльнага паразумення аб супрацоўніцтве з італьянскай паліцыяй. Трэба ўспомніць, што 29 верасня сваё патранальнае свята адзначала ватыканская жандармерыя, апекуном якой з’яўляецца Арханёл Міхал. Былі ўведзены новыя статут і сцяг.“Ціхая ноч” – гэта найбольш вядомая калядка на свеце, якую спяваюць ужо амаль 190 гадоў. Упершыню яе выканалі ў парафіяльным касцёле ў Обэрндорфе ля Зальцбурга на Пастэрцы ў 1918 годзе. Мелодыю да яе напісаў тамашні настаўнік і адначасова арганіст Франц Ксавьер Грубэр па просьбе ксяндза-вікарыя Юзафа Мора, якія знаходзіўся з ім у сяброўскіх адносінах. Два гады таму назад ён жа напісаў тэкст, складзены з 6 строфаў. Першымі выканаўцамі “Stille Nacht” былі абодва аўтары. Ужо пасля некалькі гадоў калядка перакрочыла межы Аўстрыі. У 1827 г. яе ведалі ў Лондане, у 1831 г. – у Маскве, а праз восем гадоў – у Нью-Йорку. У Германіі побач з католікамі яе пачалі спяваць пратэстанты. Зараз яна перакладзена на звыш 330 моваў. Лічаць, што ва ўсім свеце яе ведаюць 2 млд людзей. Святкаванне 190-ай гадавіны першага выканання “Stille Nacht” адбыліся ў Обэрндорфе на вігілію Божага Нараджэння. Вечарам гэтае святкаванне было перададзена па інтэрнэту. У гэтую аўстрыйскую мясцовасць штогод прыязджаюць на Божае Нараджэнне тысячы людзей, сярод якіх ёсць і жыхары з азіяцкіх краінаў. Гэта даказвае, што калядка “Ціхая ноч” – вельмі папулярная і ў іншых культурах.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.