ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

артыкулы рубрыкі
"Слова рэдактара" >>
marcinowicz2020
Просім дасылаць пытанні на адрас:
230025 г. Гродна, вул К. Маркса, 4.
e-mail: slowo.grodnensis@gmail.com

Нумар 292: радком з дыяцэзіі

Учора. Сёння. Заўтра. - Дыяцэзія

Дапамога дзецям перад Вігіліяй
Традыцыйна напярэдадні святаў Божага Нараджэння Карытас Гродзенскай дыяцэзіі арганізуе акцыі дапамогі дзецям. На працягу месяца ва ўсіх парафіях дыяцэзіі будзе размяркована 15 тысяч вігілійных свечкаў, сродкі ад продажу якіх будуць прызначаны на летні адпачынак, на сродкі чысціні і ласункі для дзяцей.
    Вігілійная свечка з’яўляецца знакам прысутнасці Хрыста сярод нас і сімвалам салідарнасці з тымі, хто жыве ў нялёгкіх умовах, асабліва з дзецьмі з убогіх і шматдзетных сем’яў.

Бярозаўка. Дзень духоўных сустрэчаў для святароў
28 лістапада б.г. у парафіі імя Спаслання Святога Духа ў Бярозаўцы прайшоў дзень духоўных сустрэчаў для святароў дэканатаў Навагрудак і Дзятлава. У 12.30 была адгаворана ружанцовая малітва. Святары, якія сабраліся на малітву, атрымалі кнігу “Словы Маці Тэрэзы да святароў”, дзе яе аўтар разважае пра святарства і прызванне да яго.

Адвэнтавы дзень духоўных сустрэчаў для сёстраў
7 снежня б.г. у Пабрыгіцкім касцёле ў Гродне быў праведзены адвэнтавы дзень духоўных сустрэчаў для сёстраў з Гродзенскай дыяцэзіі. Айцец Анджэй Шчупал CSsR правёў канферэнцыю пра індывідуальнасць катэхеткі, а а. Казімір Янджэйчак OMI абвясціў гамілію падчас св. Імшы ў 12.00.

Бэтлеемскае святло міру – у Гродне
18 снежня б.г. харцэры з Польшчы перададуць гродзенскім харцэрам бэтлеемскае святло міру, якое будзе знаходзіцца ў гродзенскай катэдры да святаў Аб’яўлення Пана (Трох Каралёў). З нагоды таго, што бэтлеемскі агонь міру будзе перанесены ў Гродна, у 15.00 адбудзецца св. Імша. У гэтым годзе бэтлеемскі агонь міру загарэўся ўжо 24 раз у гроце Нараджэння ў Бэтлееме. Гэты сімвал міру будзе перададзены ў 25 еўрапейскіх краінаў, у тым ліку і ў Беларусь.

Квасоўка. Рэкалекцыі для сем’яў
22 – 26 лістапада 2009 г. у парафіі ў Квасоўцы адбыліся першыя рэкалекцыі для сем’яў, якія праводзіла сястра Марыя Бэніта Даманьская CR з Любліна. На прыкладзе бл. маці Цыліны Бажэнцкай, заступніцы сем’яў, прысутныя разважалі пра роль сям’і ў абуджэнні, развіцці і выхаванні святарскіх, манаскіх і місіянерскіх пакліканняў. У рамках рэкалекцый былі праведзены катэхезы для дзяцей і моладзі.

Фільмы пра святарскі шлях кардынала Свёнтка
Тэлестудыя “Стопкадр” супольна з тэлестудыяй Гродзенскай дыяцэзіі выпусціла камплект трох дыскаў (“Міласэрная Маці”, “Вяртанне” і “Адпачынак кардынала”), прысвечаных жыццю і дзейнасці першага кардынала Беларусі Казіміра Свёнтка, гісторыяў архікатэдральнага касцёла ў Мінску і Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску. Рэжысёрам і аператарам фільмаў, якія былі зроблены на пяці мовах, з’яўляецца Юрый Гарулёў, які на працягу 15 апошніх гадоў стварае кінастужкі на рэлігійную тэматыку. Цяпер прадаўжаюцца працы над новым дыскам, прысвечаным году Святарства, які раскажа гледачам пра святарскі шлях кардынала Свёнтка. У фільме будуць выкарыстаны рэдкія і невядомыя да гэтага часу архіўныя матэрыялы: казанні і выказванні кардынала, зробленыя яшчэ ў перыяд існавання СССР.
    Дыскі можна набыць у дыяцэзіяльнай кнігарні па вул. К. Маркса, 4 у Гродне.

Дыяцэзіяльны каляндар на 2010 год
У дыяцэзіяльнай кнігарні ў Гродне па вуліцы К. Маркса, 4 ужо можна набыць каляндар Гродзенскай дыяцэзіі на 2010 год. Прыгожа ілюстраванае выданне на польскай і беларускай мовах цалкам прысвечана каранацыйным урачыстасцям абразу Тракельскай Божай Маці. “Няхай гэты каляндар, дарагія браты і сёстры, дапаможа вам падзякаваць Богу за дары, якія вы атрымалі ад Яго, а перш за ўсё - за дар каранацыі абразу і дар Новага 2010 году” – чытаем ў прадмове да выдання словы ардынарыя Гродзенскай дыяцэзіі біскупа Аляксандра Кашкевіча.

Некалькімі радкамі…
  •     У першую нядзелю Адвэнту ў клерыкаў ВДС з Гродна прайшоў дзень духоўных сустрэчаў, які правёў кс. Ян Пузына, дзекан з Ашмянаў.
  •     5 – 6 снежня 2009 г. два алюмны ВДС з Гродна ўдзельнічалі ў сесіі і малітоўным чуванні Папскай місійнай уніі ў Чанстахове, якія адбыліся пад дэвізам: “Прызваныя і пасланыя ў любові і ў праўдзе”.
  •     Біскуп Аляксандр Кашкевіч быў галоўным цэлебрантам Эўхарыстыі, ажыццёўленай у 8.00 у патранальнае свята семінарыйнай супольнасці: Беззаганнага Зачацця НПМ. Ён абвясціў Божае слова, нагадваючы пра месца Марыі ў чалавечым жыцці.
  • 5 снежня б.г. у катэдральнай базыліцы ў Гродне з нагоды гадавіны яе асвячэння ў 19.00 была ажыццёўлена св. Імша.22 лістапада б.г. у парафіі імя Божай Міласэрнасці ў Гродне (м-н Вішнявец) пасля паўдзённай св. Імшы адбыўся канцэрт хору “Cantate Domino” з нагоды 10-ці годдзя яго дзейнасці.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.