VI ВЕЛІКОДНАЯ НЯДЗЕЛЯ
Разважанні з Божым Словам
З Eвангелля св. Яна
Езус сказаў сваім вучням: “Калі хто любіць Мяне, той захоўвае слова Маё, і палюбіць таго Айцец Мой, і прыйдзем да яго, і зробім жыллё ў яго. Хто не любіць Мяне, той не захоўвае слоў Маіх. А слова, якое вы чуеце, не Маё, але Айца, які паслаў Мяне. Я сказаў вам гэта, будучы з вамі. А Суцяшальнік, Святы Дух, якога Айцец пашле ў імя Маё, навучыць вас усяму і нагадае вам пра ўсё, што Я сказаў вам. Спакой пакідаю вам, спакой Мой даю вам. Не так, як дае свет, Я вам даю. Няхай не трывожыцца сэрца вашае і не баіцца. Вы чулі, што Я сказаў вам: адыходжу і прыйду да вас. Калі б вы Мяне любілі, то радаваліся б, што Я іду да Айца, бо Айцец Мой большы за Мяне. І цяпер Я сказаў вам, перш чым гэта станецца, каб вы паверылі, калі гэта адбудзецца”.
†
Ян 14, 23–29
Хрысціянін як носьбіт спакою Уваскрослы Хрыстос вітае сваіх вучняў словамі “Спакой вам”. Такім чынам перадае ім свой спакой, а менавіта хоча сказаць, што наш спакой – у Ім, што гэта Ён з’яўляецца тым спакоем.
Быць хрысціянінам – значыць адкрываць сваё сэрца, каб цешыцца прысутнасцю Адзінага Бога, а таксама несці Яго спакой разам з любоўю і паяднаннем бліжняму. Каб маглі рабіць гэта, трэба, каб спачатку ён пасяліўся ў нас. Спакой не можа быць змярцвеласцю, бездапаможнасцю, бяздзейнасцю. Ён павінен выкараніць страхі і трывогі з нашай душы і з душ іншых. Будуемы на абы-чым, з’яўляецца ашукваннем сябе і адначасова ачагом хаосу.
Узгоднім сваё жыццё і паводзіны з Божай воляй і патрабаваннямі Яго любові ды ўласнага паклікання. Тады нам удасца асягнуць сапраўдны мір з самім сабой, з Богам і з людзьмі.
● Ці з’яўляюся я чалавекам спакою?
● Што напаўняе маё сэрца Божым спакоем?
|
|