XII Нядзеля Звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Лукі
Калі Езус маліўся ў самоце, вучні далучыліся да Яго. І спытаўся ў іх: “Кім лічыць Мяне народ?” Яны сказалі ў адказ: “Янам Хрысціцелем, іншыя – Іллёю, некаторыя ж кажуць, што адзін з даўніх прарокаў уваскрос”. Ён спытаўся ў іх: “А вы кім лічыце Мяне”? I адказаў Пётр: “Месіяй Божым”. Але Ён строга загадаў ім нікому не казаць пра гэта, кажучы, што Сын Чалавечы павінен выцерпець шмат, што адцураюцца Яго старэйшыны, першасвятары і кніжнікі, і будзе забіты, і на трэці дзень уваскрэсне. Усім жа сказаў: “Калі хто хоча ісці за Мною, няхай адрачэцца ад самога сябе, штодня бярэ крыж свой і ідзе за Мною. Бо, хто хоча ўратаваць жыццё сваё, загубіць яго; а хто загубіць жыццё сваё дзеля Мяне, той ўратуе яго”.

Лк 9, 18-24


Крыж – знак
   Гэты фрагмент з жыцця Езуса не быў лёгкім як для Яго самога, так і для Яго вучняў. Апосталы павінны былі пачуць пытанне, што датычыла асобы Езуса. Ён павінен быў ім прадказаць сваю блізкую будучыню. Ён не сумняваўся, што гэтыя словы не змесцяцца ў іх розуме. Але ім было ясна прадстаўлена, сведкамі чаго яны стануць. Больш таго – яны пачулі патрабаванне, якое датычылася асабіста іх: пакуты і крыж будуць таксама і іх доляй і прызначэннем. Хутка словы Езуса набудуць драматызм. Падчас Яго Мукі вучні не вытрымаюць выпрабавання і разбягуцца ўсе, а Пётр маладушна адрачэцца ад свайго Настаўніка. Ён не зможа прыняць такога развіцця падзей.
    Праз тры дні пасля смерці прыйшло ўваскрасенне. Апосталы раней чулі пра яго, але і гэта падзея не змяшчалася ў іх уяўленні. Праз Пасхальныя падзеі Езус пераканаў іх, што гэтыя дзіўныя словы – праўда: трэба аддаць жыццё, каб яго атрымаць. Вучні здалі гэты экзамен.