Свята Святой Сям'і

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Лукі
Калі мінулі дні іх ачышчэння паводле Закону Майсея, бацькі Езуса прынеслі Яго ў Ерузалем, каб прадставіць перад Панам. Бо напісана ў Законе Пана, што кожнае першароднае дзіця мужчынскага полу павінна быць прысвечана Пану. Ім, згодна з Законам Пана, трэба было таксама прынесці ў ахвяру пару туркавак або два галубкі. Быў у Ерузалеме чалавек, імя якога Сімяон. Быў гэта чалавек праведны і пабожны, які чакаў суцяшэння Ізраэля, і Святы Дух спачываў на ім. Адкрыў яму Святы Дух, што ён не памрэ, пакуль не ўбачыць Месію ІІана. I прыйшоў, натхнёны Духам, у святыню. I калі бацькі прынеслі Дзіцятка Езус, каб учыніць з Ім паводле звычаю Закону, ён узяў Яго на рукі, блаславіў Бога і сказаў: «Цяпер, Валадару, паводле слова Твайго, адпусці слугу Твайго ў спакоі, бо вочы мае ўбачылі збаўленне Тваё, якое падрыхтаваў Ты перад абліччам усіх народаў: святло для асвятлення язычнікаў і хвалу народа Твайго Ізраэля». А Яго бацька і Маці дзівіліся таму, што было сказана пра Яго. I блаславіў іх Сімяон і сказаў Марыі, Маці Яго: «Вось гэты прызначаны на падзенне і на паўстанне многіх у Ізраэлі, і на знак, якому супраціўляцца будуць».

Лк 2, 22-34


Справы Божыя і чалавечыя
   Св. Лука перадае нам дзве фундаментальныя праўды, якія датычаць Божых і людскіх спраў. Яны з моманту прыходу Божага Сына на зямлю застаюцца ў непарыўнай сувязі. Першая праўда датычыцца пажылых людзей: яны, па прыкладзе Сімяона, здольны бачыць больш і глыбей, чым маладыя. Шкада, што гэтыя апошнія так часта ігнаруюць іх погляды, якія падмацоўваюцца жыццёвым вопытам і мудрасцю, што ідзе з малітвы, а значыць, з частага кантакту з Богам.
    Другая праўда: Хрыстос заўсёды застанецца “знакам пратэсту”. Пазней Езус выразіць гэта больш трапна: “Калі Мяне пераследавалі, то і вас будуць пераследаваць”. Той з Яго вучняў, хто не прыме гэтага да сэрца, будзе ўвесь час перажываць балючыя нечаканасці.

Кс. Яраслаў Грынашкевіч