Зноў паслаў іншых слуг, кажучы: “Скажыце запрошаным: вось я прыгатаваў гасціну маю, зарэзаны валы мае і адкормлена жыўнасць, і ўсё падрыхтавана. Прыходзьце на вяселле!”
Але яны пагардзілі і адышлі: хто на сваё поле, а хто на свой гандаль. Астатнія ж, схапіўшы слуг ягоных, зняважылі і забілі іх. Кароль жа разгневаўся. Ён паслаў сваё войска і загадаў знішчыць гэтых забойцаў, а іх горад спаліць. Тады ён сказаў сваім слугам: “Вяселле гатова, але запрошаныя не былі годнымі. Таму пайдзіце на ростані і ўсіх, каго сустрэнеце, запрасіце на вяселле”. I слугі тыя, выйшаўшы на дарогі, сабралі ўсіх, каго знайшлі: і кепскіх, і добрых. I вяселле напоўнілася гасцямі.
Кароль, увайшоўшы паглядзець на гасцей, убачыў там чалавека, не апранутага ў вясельную вопратку, і кажа яму: “Дружа, як ты ўвайшоў сюды, не маючы вясельнай вопраткі?” Ён прамаўчаў. Тады кароль сказаў слугам: “Звяжыце яму ногі і рукі і выкіньце яго вон, у цемру! Там будзе плач і скрыгатанне зубоў”. Бо шмат пакліканых, але мала выбраных”. †
Мц 22, 1-14