XXVII нядзеля звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Мацвея
Езус сказаў першасвятарам і старэйшынам народа: “Паслухайце іншую прыпавесць! Быў адзін гаспадар, які пасадзіў вінаграднік, абнёс яго агароджай, выкапаў у ім давіла, пабудаваў вежу і, аддаўшы яго вінаградарам, адышоў. Калі ж наблізіўся час збіраць ураджай, ён паслаў сваіх слуг да вінаградараў, каб забраць свае плады. А вінаградары, схапіўшы яго слуг, аднаго пабілі, другога забілі, а трэцяга закідалі камянямі. Ён зноў паслаў яшчэ больш слуг, і з імі ўчынілі тое ж самае. Урэшце ён паслаў да іх свайго сына, кажучы: “Пасаромеюцца сына майго”. Але вінаградары, убачыўшы яго сына, сказалі адзін аднаму: “Гэта спадкаемца. Хадзем, заб’ём яго і завалодаем ягонай спадчынай”. Схапіўшы яго, выкінулі з вінаградніку і забілі. Калі ж прыйдзе гаспадар вінаградніку, што ён зробіць з гэтымі вінаградарамі?” Кажуць Яму: “Злодзеяў гэтых пакарае ліхою смерцю, а вінагараднік аддасць іншым вінаградарам, якія будуць аддаваць яму плады ў адпаведны час”. Езус кажа ім: “Няўжо ж вы ніколі не чыталі ў Пісанні: “Той камень, які адкінулі будаўнікі, стаўся галавою вугла; праз Пана гэта сталася і дзіўнае ў нашых вачах”.

Мц 21, 33-43


Мы ўсяго толькі арандатары
   Слухаючы Божае слова, мы ўжо некалькі тыдняў застаемся ў вінаградніку – у сваіх вучэннях Пан Езус прытрымліваецца гэтага вобраза. Прыпавесці з кожным разам становяцца ўсё больш злавеснымі. Гэты ўрывак змяшчае папярэджанне аб асуджэнні для двудушных арандатараў вінаградніку. Першасвятары дагадаліся, пра каго гаварыў Езус. Гэта яны мелі доступ да Божых абяцанняў, а абраны народ Бог трактаваў як свой вінаграднік.
    Праяўленне гневу не датычыцца мінулага. Сёння Божым вінаграднікам з’яўляецца сусветны Касцёл. Вучні Езуса – сённяшнія арандатары – калісьці дадуць справаздачу аб атрыманым дары збавення. Многія з іх даб’юцца шчасця за адданае выкананне задання. На жаль, будуць і тыя, хто растраціў атрыманыя дары. Няхай жа і для іх хопіць Божай міласэрнасці!

Кс. Яраслаў Грынашкевіч