Патрыярх Кірыл хацеў бы прыехаць у Польшчу

Свет

23 – 24 чэрвеня 2010 г. кіраўнік аддзелу знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату, Мітрапаліт Валакаламскі Іларыён знаходзіўся з працоўным візітам у Польшчы. Іерарх удзельнічаў у чарговым туры размоў паміж каталіцкім Касцёлам і праваслаўнай Царквой аб польска-расійскім паяднанні. Мітрапаліт падкрэсліў, што Цэрквы павінны ліквідаваць гістарычныя непаразуменні і жадаюць развіваць выключна царкоўны дыялог. «Патрыярх Кірыл хацеў бы прыехаць у Польшчу, і я лічу, што падпісанне дакументу аб паяднанні паміж Цэрквамі было б добрай нагодай для такога візіту», — адзначыў мітрапаліт.