Заканчэнне году Святарства

Свет

9 тысяч ксяндзоў з 91 краінаў свету прыняло ўдзел у трохдзённай сустрэчы ў Рыме, якая закончыла год Святарства, які быў пачаты 19 чэрвеня 2009 г. і абвешчаны Папам у сувязі са 150-ай гадавінай смерці св. Яна Марыі Віянэя, пробашча з Арс. У 1929 годзе гэты святар быў названы папам Піем XI заступнікам пробашчаў. 11 чэрвеня б.г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI быў галоўным цэлебрантам св. Імшы на плошчы імя св. Пятра ў Рыме, якую разам з ім канцэлебравала 15 тысяч святароў з усяго свету. У гаміліі Папа звярнуў увагу на самыя важныя праблемы і пытанні, якія стаяць перад Касцёлам і духавенствам.