Малітва на кожны дзень (14)

Езу, Ты гэтым займіся!

Малітва за настаўнікаў і выхавацеляў
    Ойча Нябесны, які не пусціў чалавека аднаго на гэтую даліну плачу, але даў яму Анёла-апекуна і даручыў бацькам, выхавацелям і настаўнікам; які паслаў у свет свайго Сына, каб Ён навучыў людзей, у што верыць і што рабіць, каб быць збаўленымі. Акажы, о Божа, асаблівую міласэрнасць выхавацелям і настаўнікам. Дай ім добрае здароўе і доўгае жыццё, дазволь, каб павучанні, якія яны засейваюць у сэрцы дзяцей і моладзі, прыносілі шчодры плён. Запалі сэрцы выхаванцаў і вучняў, каб былі паслухмянымі і не засмучалі іх дрэннымі ўчынкамі, а менавіта непаслухмянасцю і лянотай. Учыні, добры Божа, каб пасля смерці яны дасягнулі Твайго Валадарства праз заслугі Езуса Хрыста, Пана нашага. Амэн.