Памяці Яна Паўла II

Ватыкан

29 сакавіка 2010 г. пачалі адзначаць пятую гадавіну з дня смерці папы Яна Паўла II св. Імшой у базыліцы імя св. Пятра ў Ватыкане. У сваёй гаміліі Бэнэдыкт XVI падкрэсліў, што ўсё жыццё Божага слугі было перапоўнена любоўю і ўменнем ахвяраваць сябе Богу і людзям. Разам са Святым Айцом св. Імшу канцэлебравалі кардынал Станіслаў Дзівіш, шматгадовы асабісты сакратар польскага Папы. У гэтым годзе гадавіна смерці Яна Паўла II прыпала на Вялікую пятніцу. Па гэтай прычыне св. Імшы за яго беатыфікацыю перанесены на пазнейшы час: прадбачаны дзесьці каля так важнага для Яна Паўла II cвята Божай Міласэрнасці. Варта успомніць пра тое, што 30 сакавіка б.г. была створана інтэрнэтная старонка “Сфера Свабоды”, якую падрыхтаваў цэнтр думкі Яна Паўла II у Варшаве з нагоды 5-ай гадавіны смерці Святога Айца.