Папа паблагаславіў алімпійцаў

Ватыкан

Бэнэдыкт XVI павіншаваў спартсменаў і арганізатараў зімовай алімпіяды I параалімпіяды ў Ванковэры (Канада). Першая праходзіць у Канадзе з 12 – 28 лютага, другая – з 12 да 21 сакавіка. Святы Айцец, даючы апостальскае благаславенне, зазначыў, што спорт быў заўжды вуглавым каменем міру і сяброўства паміж народамі. Для 2700 спартсменаў з 82 краінаў свету, якія пасяліліся ў алімпійскіх вёсках, алімпійскі камітэт Канады падрыхтаваў шырокую душпастырскую прапанову, як напрыклад: спецыяльны міжрэлігійны цэнтр для прыхільнікаў адной з пяці вялікіх рэлігій свету.