Ісламскі экстрэмізм пагражае хрысціянам

Ватыкан

З пачатку году Ватыкан, падрыхтоўваючы першы ў гісторыі Сінод біскупаў для Блізкага Усходу “Lineamenta”, апублікаваў дакумент, дзе была звернута ўвага на палітычныя канфлікты ў гэтым рэгіёне, якія драматычна ўплываюць на жыццё хрысціянаў у паасобных краінах. На Блізкім Усходзе жывуць досыць шматлікія хрысціянскія меншасці : у Егіпце іх ёсць 6 млн, у Ліване – 1,5 млн, сотні тысяч – у Іраку, у Сірыі і Іране. У дакуменце “Lineamenta” Ватыкан зазначае, што заданнем хрысціянаў на Блізкім Усходзе з’яўляецца тое, каб “давесці да падзення муру страху, недаверу і нянавісці паміж габрэямі і мусульманамі, ізраільцянамі і палесцінцамі”.