Папскія малітоўныя інтэнцыі на студзень

Ватыкан

З годна з папскай агульнай інтэнцыяй у студзені мы молімся, каб сям’я была заўжды месцам выхавання да любові, асабістага развіцця і перадачы веры. Гэтая інтэнцыя звязана з VI Сусветнай сустрэчай сем’яў, якая пачалася 13 студзеня б.г. у сталіцы Мексікі. Бэнэдыкт XVI заахвочвае да малітваў за сем’і, бо яны з’яўляюцца будучыняй Касцёла і надзеяй свету. Папа рэкамендуе таксама памаліцца за адзінства хрысціянаў. Бэнэдыкт XVI заклікае, каб кожны вернік усведамляў, што адзінства хрысціянаў з’яўляецца ўмовай плённага абвяшчэння Евангелля.