• У Вялікабрытаніі спынена дарога да кар’еры ўрачам, якія адмаўляюцца выпісваць абартыўныя сродкі, аргументуючы гэта пратэстам сумлення. Як інфармуе Калегія акушэрства і гінекалогіі, такія ўрачы не будуць дапускацца да спецыялізацыі. Яны не змогуць спецыялізавацца не толькі ў акушэрстве і гінекалогіі, але таксама і ў лячэнні бясплоддзя, СНІДу і да т.п. Узгаданая спецыялізацыя для ўрачоў з’яўляецца пропускам у прэстыжныя клінікі і шпіталі.
• Сусветная арганізацыя, якая вывучае ўплыў алкаголю на жыццё чалавека, прадставіла вынікі даследаванняў, паводле якіх кожны чалавек ва ўзросце ад 15 гадоў выпівае 6,2 літры алкаголю. Аднак, яго ўжывае меншы працэнт людзей ва ўсім свеце (38,8%). Падаецца таксама павелічэнне колькасці жанчын, якія ўжываюць алкаголь. Даследаванні паказваюць, што асобы, якія маюць нізкі ўзровень жыцця, больш падвержаны ўпадзенню ў алкагалізм. Найбольш алкаголю спажываюць еўрапейцы, у Афрыцы і Амерыцы гэты ўзровень стабільны, а ў Азіі можна заўважыць працэнтнае павелічэнне спажывання алкаголю. Даследаванні таксама паказваюць, што алкаголь спрыяе павелічэнню ўспрымальнасці людзей да розных хвароб. На працягу года ва ўсім свеце з-за алкаголю памірае 3,3 млн. чалавек. †