Варта ведаць (2)
Актуальна -
Варта ведаць
Разводы ўсё-такі шкодзяць Да такой высновы прыйшлі бельгійскія вучоныя з універсітэта ў Левене. Яны сцвердзілі, што кожнае чацвёртае дзіця з разбітай сям’і хаця б адзін раз застаецца ў школе на другі год. Даследаванні таксама паказалі, што негатыўныя вынікі разводу больш уплываюць на хлопцаў. Дзеці з разбітых сем’яў маюць меншыя шансы на заканчэнне сярэдняй школы, а таксама ў іх горшыя рэзультаты ў вучобе. Сярод самых галоўных прычын такой з’явы падаецца тры: стрэс, звязаны з разводам, абмежаваны кантакт з бацькамі і больш сціплы бюджэт разбітых сем’яў. І хаця даследаванні праводзіліся толькі ў фламандскай частцы Бельгіі, больш заможнай, гэта ўсё роўна дае шмат прычын для роздуму.
†
Крыніца: www.deon.pl
Кітай: узрастае колькасць вернікаў Ванг Дзуань, дырэктар кітайскага Упраўлення па справах веравызнанняў сцвярджае, што прычынай узрастання колькасці веруючых людзей у Кітаі з’яўляецца пошук супакою ў гэтым усё больш складаным свеце.
Кітайская Народная Рэспубліка мае афіцыйны статус атэістычнай дзяржавы, дзе кіраўніцтва імкнецца да абсалютнага адмаўлення рэлігіі і секулярызацыі грамадства. Але нягледзячы на такія намеры, колькасць вернікаў у Кітаі значна ўзрасла за апошнія тры дэкады. Згаданы вышэй палітык Ванг Дзуань гаворыць, што рэлігія можа быць прычынай канфліктаў і антаганізмаў, а таму ён таксама заахвочвае распаўсюджваць веды і разбураць рэлігійныя забабоны. Арганізацыі, якія стаяць на ахове праў чалавека, крытыкуюць улады гэтай краіны за адсутнасць рэлігійнай свабоды.
Варта прыгадаць, што паводле пададзенай інфармацыі, у Кітаі пражывае каля 35 млн хрысціян, з якіх 12 млн – католікі. (3%).
Крыніца: www.gosc.pl
Каталіцкае радыё ў Мексіцы Генеральны сакратар епіскапату Мексікі бп Эўгеніо Ліра Ругарціа абвясціў, што каталіцкі Касцёл у гэтым годзе будзе мець уласнае радыё. Праўда, радыё будзе вяшчаць толькі ў інтэрнэце, але гэта ўжо вялікі крок наперад, паколькі на сённяшні дзень дзейнічаe забарона, якая прадугледжвае, што рэлігійныя ўстановы не маюць права мець радыё або тэлебачанне. У будучым плануецца таксама стварэнне каталіцкага тэлебачання, таксама ў інтэрнэце.
Крыніца: Ватыканскае радыё