Варта ведаць (73)

Актуальна - Варта ведаць

  Папа Францішак атрымаў міжнародны Ордэн усмешкі. Гэта адзіная ўзнагарода, якую прызначаюць па просьбе дзяцей. Прашэнне для Папы ў Капітул Ордэна ўсмешкі падалі польскія хлопчыкі і дзяўчынкі. Яны падкрэслілі, што Святы Айцец адкрыты на дзяцей, на яго дапамогу заўсёды можна разлічваць. Папа Францішак атрымаў пасведчанне пад нумарам 1000. Па традыцыі ўзнагароджаны прыняў чырвоную ружу і з усмешкай, не моршчачыся, выпіў шклянку свежага лімоннага соку.

    У Кракаве незвычайна адсвяткавалі 16-ю гадавіну кананізацыі с. Фаустыны Кавальскай. Асобы, аб’яднаныя вакол ініцыятывы “Лагеўніцкія 22” і супольнасці “Фаустына 2016” у „Facebook” з абеду да вечара ў цэнтры горада раздавалі жыхарам і турыстам “Дзённік” аўтарства святой. Як падкрэсліваюць арганізатары, мэта акцыі палягала на тым, каб кнігі трапілі да людзей, якія не ведаюць св. Фаустыны і паслання аб Божай міласэрнасці.
   
    Кардынал Арані Тэмпеста абвясціў на тэрыторыі сваёй архідыяцэзіі ў Рыа-дэ-Жанейра акцыю “100 дзён міру”. Яна прымеркавана да летняй Алімпіяды, якая хутка пройдзе ў гэтым горадзе. Мерапрыемства заключаецца ў разнастайных малітоўных ініцыятывах на працягу 50-ці дзён перад пачаткам Алімпійскіх гульняў і дадатковых 50-ці пасля іх заканчэння. Алімпіяда будзе праходзіць у Рыа-дэ-Жанейра з 5 па 21 жніўня. У ёй прымуць удзел больш за 10,5 тысяч спартсменаў з 206 краін. У сваю чаргу з 7 па 18 верасня бразільская мітраполія будзе прымаць 4200 спартсменаў падчас летніх Параалімпійскіх гульняў. Папа Францішак ужо асвяціў сцягі Алімпіяды.
     
     Дабрачынная ініцыятыва паўстала ў парафіі Эль-Паса ў Мексіцы. Каб падтрымаць людзей, якія не маюць працы, быў створаны рэстаран “La Tilma”. Ён не нацэлены на прыбытак, з-за чаго прапануе лепшы кошт на прысмакі ва ўсім горадзе. “Людзі прыходзяць і купляюць, таму што цэны вельмі нізкія. А ў выпадку крайняй неабходнасці мы можам і нічога не ўзяць за ежу”, – сцвярджае менеджэр рэстарана Джэймс Марцінэс. Заробленых грошай хапае на ўтрыманне рэстарана і зарплату працаўнікам. Акрамя таго, рэстаран дае людзям магчымасць атрымаць новыя навыкі, каб заняцца ўласным бізнесам.
   
    15 мая ўся Польшча ў чарговы раз супольна затанчыць для святога Яна Паўла ІІ. Так званы “флэшмоб” па традыцыі адбываецца каля 18 мая – Дня нараджэння Караля Вайтылы. Гэта нагода, каб падкрэсліць памяць аб святым Яне Паўле, і адначасова запрашэнне на сустрэчу моладзі на Ледніцкіх палях, якія ў гэтым годзе адбудуцца 4 чэрвеня. Флэшмоб завітае ў Познань, Кракаў, Торунь і гданьскі Новы Двор.

credo-ua.org; gosc.pl; niedziela.pl