У чым мая вера? (27)

Хрысціянская думка

Хрысціянская думка
З партала opoka.org.pl
    Вера – гэта ўдзел у сузіранні Бога, а Пан Бог зусім па-іншаму глядзіць на тваё жыццё. Калі ты верыш, ты нібы вачамі Езуса глядзіш на сваё жыццё, на кожны свой дзень. Тады толькі ты прыкмеціш пастаянны шанс навяртання і асвячэння. Тады толькі пачнеш разумець цярпенне, якое ў святле веры з’яўляецца крыжам, а значыць, чымсьці, што ўнутрана змяняецца ў залежнасці ад таго, наколькі ты яго прымаеш. Калі ты распазнаеш у сваім складаным жыццёвым досведзе крыж, а тым самым шанс на перамяненне, тады толькі яны насамрэч стануць для цябе дарам.
   

    З партала deon.pl
    Я веру, бо кожны дзень адчуваю Божую апеку. Вера ў Бога дае мне сілы для працы над сваім характарам і для станаўлення лепшым чалавекам. Я знаходжу доказы існавання Бога ў малітве, у сакраманце паяднання, у Эўхарыстыі. Пазнаючы прыгажосць прыроды, я адчуваю, што гэта падарунак Бога Айца для мяне. Я адчуваю, як у клопаце бацькоў пра мяне, пра маё здароўе і развіццё, праяўляецца любоў Бога Айца. Калі я пераадольваю чарговыя цяжкасці, я заўважаю, што пасля кожнага такога вопыту станаўлюся мацнейшай, таму я стараюся пазнаваць глыбейшы сэнс таго, што я перажываю. Я веру, бо мне лягчэй ісці праз жыццё, маючы Божую падтрымку.

    З моладзевага форуму
    Мне яшчэ толькі 14 гадоў, але мая вера паспела перажыць шмат узлётаў і падзенняў. Калі мне не шанцавала, калі не ўсё ішло так, як я задумала, калі я прасіла Езуса аб дапамозе, а Ён, як здавалася, не адказваў, я пачынала злавацца і сумнявацца – ці сапраўды існуе вера? Калі так, то чаму Ён застаецца глухім на мае просьбы. Тады ў мяне ўзнік план: не зважаючы на ўсё, што я бачу навокал, на людскую рэлігійную абыякавасць, якая, мне здаецца, звязана з узростам, я буду нязломнай, але заўсёды веруючай.