У чым мая вера? (25)

Хрысціянская думка

Хрысціянская думка
З партала teologia.pl
    Не аднойчы хтосьці хоча глыбока верыць, але ў ім нараджаюцца розныя сумненні. У гэтым выпадку чалавек павінен, калі толькі зможа, маліцца і прасіць аб узрастанні веры. Ён таксама павінен старацца дзейнічаць згодна з сумленнем, безупынна імкнучыся пазнаць праўду, напрыклад, чытаць адпаведныя рэлігійныя кнігі, часопісы, размаўляць з веруючымі асобамі і да т.п. Пошукі праўды павінны быць сапраўднымі і сумленнымі. Цяжка апраўдаць чалавека, які сцвярджае, што паверыў бы, калі б мог, але не робіць нічога, каб пазнаёміцца з поглядамі людзей веруючых, з навукай Касцёла, са Святым Пісаннем, адкрыта пазбягае сур’ёзных размоў і г.д.
   

    З партала idziemy.com.pl
    Вера не адносіцца да сферы пачуццяў, гэта пытанне традыцыі і перакананняў, і яна павінна быць паўсюднай – ахопліваць усё, што аб’явіў Пан Бог. Праўды веры нельга расцэньваць выбарачна, іх нельга таксама мадыфікаваць. Трэба жыць верай на кожны дзень: “Якая карысць, браты мае, – напісаў апостал Якуб, – калі нехта кажа, што мае веру, а ўчынкаў не мае?.. Бо, як цела без духу мёртвае, так і вера мёртвая без учынкаў” (Як 2, 14. 26).

    З моладзевага партала
    Што дае вера ў Бога? Напрыклад, калі нечага вельмі хочаш, табе нешта вельмі патрэбна, тады ты молішся, і часта менавіта тое, чаго ты хочаш, адбываецца. Яшчэ, калі нешта здарыцца, ты заўсёды можаш спадзявацца на Бога. Калі нешта станецца з тваім блізкім, пасля малітвы ён часта выздараўлівае. Калі памрэ нехта вельмі блізкі, вера дапамагае перажыць гэтую страту, бо Бог гаворыць нам верыць, што пасля смерці ёсць вечнае жыццё, што некалі мы ўсе сустрэнемся там, на вышыні.