Кс. Тадэвуш Дайчэр
Бог, ставячы чалавека ў складаныя сітуацыі, правакуе яго да акту веры. Такія сітуацыі праз дэманстрацыю нам нашага бяссілля могуць паглыбляць наша імкненне да Бога. Бог не хоча прыходзіць да нас незапрошаным. Любоў хоча быць чаканай, калі ж яе не чакаюць, то яна пагарджаная. У гэтым сэнсе вера – гэта чаканне. Ступень чакання Пана з’яўляецца сведчаннем веры ў Яго моц і Яго любоў. Ніколі не будзе дастаткова нашага чакання Бога. †