З каталіцкіх СМІ (174)

Прэса

catholicby2018Новы Запавет
пераклалі на
тысячную мову свету
   За сталом на Віа дэла Канчыліяцыёнэ, што вядзе да базілікі св. Пятра ў Ватыкане, бясплатную ежу атрымалі 650 патрабуючых. Для іх таксама было прэзентавана вулічнае мастацтва і музычнае прадстаўленне.
Акцыю падрыхтаваў італьянскі аддзел Міжнароднага таварыства хрысціянскіх валанцёраў “Focsiv”. “Мы арганізавалі «стол салідарнасці», каб паказаць, што Рым здольны прымаць і зацікаўліваць, што можна знайсці агульную мову, абменьвацца традыцыямі і перажываннямі з усімі без выключэння”, – паведаміла прадстаўніца “Focsiv”. У правядзенні акцыі прынялі ўдзел каля 200 валанцёраў.

ekai plУ Рыме паставілі
270-метровы
“стол салідарнасці”
За сталом на Віа дэла Канчыліяцыёнэ, што вядзе да базілікі св. Пятра ў Ватыкане, бясплатную ежу атрымалі 650 патрабуючых. Для іх таксама было прэзентавана вулічнае мастацтва і музычнае прадстаўленне.
Акцыю падрыхтаваў італьянскі аддзел Міжнароднага таварыства хрысціянскіх валанцёраў “Focsiv”. “Мы арганізавалі «стол салідарнасці», каб паказаць, што Рым здольны прымаць і зацікаўліваць, што можна знайсці агульную мову, абменьвацца традыцыямі і перажываннямі з усімі без выключэння”, – паведаміла прадстаўніца “Focsiv”.
    У правядзенні акцыі прынялі ўдзел каля 200 валанцёраў.

wiara plБожа,
блаславі Латвію
Некалькі тысяч чалавек розных канфесій прынялі ўдзел у нацыянальнай малітоўнай сустрэчы ў інтэнцыі Бацькаўшчыны, якая прайшла ў Рызе. Ініцыятыва адбылася ў рамках святкавання 100-годдзя незалежнасці Латвіі.
Прамоўцы – каталіцкае і пратэстанцкае духавенства – прыгадвалі прысутным пра хрысціянскія карані і пра сучасныя пагрозы, якія з’яўляюцца аднолькава небяспечнымі як для народа ў цэлым, так і для канкрэтнага чалавека. Між іншым, прагучала сцверджанне, што нельга маліцца словамі латвійскага гімна “Божа, блаславі Латвію”, калі сэрца закрыта на Евангелле. Падчас сустрэчы таксама адбыўся збор подпісаў пад грамадскай петыцыяй да нядаўна выбранага сейма аб абароне – асаблівым чынам у школьнай праграме – вартасцей сям’і, якая грунтуецца на сужэнстве мужчыны і жанчыны.