З каталіцкіх СМІ (168)

Актуальна - Прэса

catholicby2018Католікі Латвіі
вяжуць шкарпэткі
для Папы

   Арыгінальную ініцыятыву да візіту Святога Айца ў краіну прыдумаў нацыянальны “Карытас”.
Гаворка ідзе пра звязаную ўручную на спіцах пару цёплых баваўняных шкарпэтак, упрыгожаных традыцыйным народным арнаментам. Самыя прыгожыя вырабы ўручаць у падарунак папу Францішку. Астатнія шкарпэткі ў якасці гуманітарнай дапамогі будуць перададзены ва Украіну, у раёны, пацярпелыя ад вайны. Разам з гэтым “Карытас” запрашае вернікаў, асабліва ўдзельнікаў конкурсу, маліцца за мір у свеце.

radio vaticanaВідэаролік Святога
Пасаду атрымаў прэмію

   
Кароткі фільм, што даступны на 30-ці розных мовах, апавядае пра феномен міграцыі і драму сотняў тысяч людзей, вымушаных уцякаць ад вайны, голаду, беднасці, праследавання, праблем навакольнага асяроддзя, выкліканых кліматычнымі зменамі.
Ролік атрымаў прэмію ў намінацыі “Лепшая сацыяльная стратэгія” на міжнародным фестывалі сацыяльнай рэкламы “Publifestival” у Мадрыдзе (Іспанія). Мэта відэафільма – дапамагчы распаўсюдзіць пасланне, якое ўзрушвае і мабілізуе, дасягаючы мільёнаў людзей ва ўсім свеце. У ім выразна гучаць словы папы Францішка, які нагадвае, што міграцыя не з’яўляецца новым феноменам у гісторыі чалавецтва. Супольным адказам на гэтую з’яву, на думку Пантыфіка, павінна стаць прыняцце, абарона, падтрымка і інтэграцыя мігрантаў.

ekai plБеатыфікавана Сястра Убогіх
   
С. Марыя Кармэн Рэндзілэс Марцінэз з Венесуэлы з’яўляецца заснавальніцай Кангрэгацыі Служак Езуса.
Маці Кармэн – як называлі яе сёстры – нарадзілася ў 1903 годзе. З самага нараджэння змагалася з інваліднасцю з-за нераспрацаванага левага пляча. На працягу ўсяго жыцця карысталася цяжкім пратэзам, аднак гэта не стала для яе перашкодай для выканання хатніх спраў, атрымання адукацыі і служэння Касцёлу.
    Сваёй вялікай любоўю с. Марыя Кармэн ахінала асабліва найбяднейшых, чым заслужыла прозвішча Сястры Убогіх. Давяраючы Богу, адкрывала сваё сэрца кожнаму, перш за ўсё патрабуючым.