З каталіцкага друку (163)

Прэса

radio vaticanaВучні Бенедыкта ХVI
збяруцца ў Італіі

   Сустрэча дактарантаў Ёзафа Ратцынгера адбудзецца ў Кастэль-Гандольфа і будзе прысвечана тэме “Касцёл і дзяржава. Касцёл і грамадства”.
Упершыню ў пасяджэнні аб’яднання “Кола вучняў Ратцынгера” прымуць удзел члены “Новага кола вучняў” – маладыя даследчыкі навуковай спадчыны Бенедыкта XVI, якія не былі яго непасрэднымі студэнтамі.
    Члены “Кола вучняў Ратцынгера” сустракаюцца рэгулярна з 1977 года. У яго ўваходзяць асобы, якія пад кіраўніцтвам Папы на пенсіі пісалі доктарскія дысертацыі ці былі яго памочнікамі. На працягу апошніх гадоў Бенедыкт XVI не прымае ўдзел у пасяджэннях, але заўсёды імкнецца знайсці час, каб памаліцца разам з былымі студэнтамі або пазнаёміцца з вынікамі іх дыскусій.

catholicby2018Папа блаславіў
пінскую семінарыю

   
Адмысловая сустрэча супольнасці Міждыяцэзіяльнай ВДС са Святым Айцом Францішкам адбылася ў Рыме.
Напачатку семінарысты і святары-фарматары на чале з біскупам Пінскім Антоніем Дзям’янкам прынялі ўдзел у сустрэчы Святога Айца з вернікамі на плошчы св. Пятра. Пасля заканчэння агульнай аўдыенцыі адбылася спецыяльная і непасрэдная сустрэча з Пантыфікам. Вітаючы супольнасць навучэнцаў і фарматараў, Папа ўдзяліў семінарыі апостальскае бласлаўленне.

wiara plФатограф года выбраны
за здымкі з пілігрымак

   
Аліс Томлінсан з Вялікабрытаніі атрымала галоўную ўзнагароду ў найбуйнейшым Сусветным конкурсе фатаграфіі “World Photography Awards” за “духоўную моц” праекта “Ex-Voto”. Гэта серыя чорна-белых фотаздымкаў на тэму пілігрымак, здзейсненых у такія месцы, як Лурд (Францыя), Балівурні (Ірландыя) і Грабарка (Польшча).
Як успамінае Аліс, некаторыя пілігрымы не хацелі, каб іх фатаграфавалі. Але многія пазней былі ў захапленні, калі разглядалі яе працы, у тым ліку партрэты і пейзажы (напрыклад, здымкі драўляных крыжоў ці нататкі, напісанай на складзеным кавалку паперы і клапатліва схаванай у расколіне скалы).
    “Аліс Томлінсан – годная пераможца, якая расказвае гісторыю так прыгожа, так ціха, але з духоўнай моцай, што адлюстроўвае адчувальную зацікаўленасць тэмамі і месцамі”, – сказаў старшыня журы конкурсу Майк Троу.