З каталіцкага друку (160)

Актуальна - Прэса

catholic news“Бог малады”
   Пад такой назвай будзе прэзентавана кніга ў фармаце інтэрв’ю з папам Францішкам. У ёй Святы Айцец адказвае на пытанні журналіста і пісьменніка Томаса Леанчыні – аўтара інтэрв’ю з дзеячамі палітыкі, эканомікі і кіно.
Прэзентацыя выдання прымеркавана да Сусветнага дня моладзі, які папярэднічае кастрычніцкай асамблеі Сінода Біскупаў, прысвечанай тэме моладзі. Як паведамляе выдавец, Пантыфік звяртаецца ў кнізе да маладых людзей ва ўсім свеце, якія належаць або не належаць да Касцёла, уступаючы з імі ў “адважны, глыбокі і запамінальны” дыялог. У гутарках з Леанчыні Папа “з сілай і запалам” апісвае найбольш важныя праблемы сучаснасці, паказвае на ролю маладых герояў у агульнай гісторыі.
    Гэта не першая кніга-інтэрв’ю Святога Айца Францішка. У студзені 2016 года свет пабачыла апублікаваная размова Папы з журналістам-ватыканістам Андрэа Тарніелі пад назвай “Імя Бога – Міласэрнасць”. .

radio vaticanaПапа Францішак
наведае краіны Балтыі

   
Cваё падарожжа Пантыфік распачне ў верасні з Літвы.
Спярша Святы Айцец сустрэнецца з моладдзю ў Вільнюсе, а затым цэлебруе св. Імшу ў Каўнасе. У 2-ой частцы візіту Пантыфік наведае Рыгу і Аглону (Латвія), а таксама Талін (Эстонія).

niedziela logo Біблія перакладзена
на 674 мовы свету

   
Інакш 5,4 мільярдаў чалавек маюць доступ да Святога Пісання Старога і Новага Запаветаў на сваёй роднай мове.
Гэта стала вядома са штогадовай справаздачы Сусветнага саюзу Біблійных таварыстваў.
    На працягу мінулых 12-ці месяцаў колькасць перакладаў павялічылася на 26. Новы Запавет даступны на 1515 мовах. Як мінімум адна з кніг Бібліі перакадзена ўжо на 3324 жывыя мовы. Таксама выдадзена 26 новых ці папраўленых перакладаў Святога Пісання на тых мовах, на якіх ужо раней існавалі пераклады. Так адбываецца, таму што мовы развіваюцца, з’яўляюцца новыя паняцці, а пераклады, якія былі да гэтага часу, старэюць.
    Сёння Біблійныя таварыствы працуюць над яшчэ больш за 400 праектамі перакладаў у свеце.