З каталіцкага друку (158)

Актуальна - Прэса

catholicby2018“Марафон споведзі”
прайшоў у Мексіцы

   Дзень прабачэння распачаўся ў Папяльцовую сераду і працягваўся 58 гадзін без перапынку. Яго галоўнай мэтай была падрыхтоўка вернікаў да Вялікага посту.
“Мітрапалітальная катэдра як маці ўсіх касцёлаў архідыяцэзіі і сядзіба біскупа з’яўляецца канкрэтным пунктам адліку для служэння прабачэння, якое мы здзяйсняем разам з Пастырам”, – сказаў кс. Рыкарда Валенцуэла, рэктар катэдры Мехіка.
    “Марафоны споведзі” ў мясцовай катэдры сталі ўжо традыцыйнымі ў перыяд Вялікага посту і Адвэнту, служачы духоўнай падрыхтоўкай да Вялікадня і Божага Нараджэння. Вопыт мінулагодніх душпастырскіх акцый паказаў, што падзея карыстаецца ў вернікаў папулярнасцю.

radio vaticanaПапа даў пачатак
рэгістрацыі на
Сусветныя дні моладзі

   
Cвяты Айцец Францішак зарэгістраваўся як першы ўдзельнік моладзевага форуму.
Гэта адбылося перад натоўпамі вернікаў, сабраных на плошчы св. Пятра на малітве “Анёл Панскі”. “Запрашаю ўсіх маладых людзей свету перажыць з верай і энтузіязмам гэтую падзею ласкі і братэрства, збіраючыся ў Панаме або прымаючы ўдзел у ёй у сваіх супольнасцях”, – сказаў Пантыфік. ХХХІV Сусветныя дні моладзі ў Панаме пройдуць 22–27 студзеня 2019 года пад дэвізам “Вось я, слуга Пана. Няхай мне станецца паводле твайго слова” (Лк 1, 38).

wiara plКасцёл на Алімпіядзе
ў Пхёнчхане

   
Каталіцкі Касцёл у Карэі забяспечвае душпастырскую апеку ўдзельнікам сёлетніх зімовых Алімпійскіх гульняў.
У алімпійскай вёсцы знаходзіцца кс. Фрэнсіс Лім і-Джун, дырэктар аддзела душпастырства моладзі Сеульскай дыяцэзіі.
    Да душпастырскай апекі далучылася таксама дыяцэзія, на тэрыторыі якой знаходзяцца алімпійскія аб’екты.
    У парафіях, што месцяцца побач, раздаюць улёткі на англійскай мове з інфармацыяй аб гадзінах набажэнстваў, і на 8-мі розных мовах – пра Каталіцкі Касцёл у Карэі, падрыхтаваныя мясцовай Канферэнцыяй епіскапату.