З каталіцкага друку (153)

Актуальна - Прэса

catholic-newsУ Польшчы забаранілі
гандаль па нядзелях

   Такім чынам палітычныя ўлады ў суседняй краіне працягваюць укараняць у жыццё яе жыхароў хрысціянскія каштоўнасці.
Закон уступіць у сілу з 1 сакавіка 2018 года. З гэтага дня забарона на гандаль па нядзелях будзе распаўсюджвацца на кожную 2-ую нядзелю месяца. З 2019 года крамы ў Польшчы адчыняць па нядзелях толькі раз на месяц, а з 2020 года гандаль у кожную нядзелю цалкам забароняць. Але ёсць выключэнне: гандляваць змогуць інтэрнэт-крамы і гандлёвыя аб’екты, якія знаходзяцца на аўтамабільных заправачных станцыях.

“Ружанец на ўзбярэжжы”
за жыццё і веру

   
Малітоўная акцыя пад такой назвай адбылася ў Ірландыі.
Па прыкладзе польскага “Ружанца да межаў”, які сабраў звыш мільёна вернікаў, ірландскія католікі маліліся ў інтэнцыі жыцця ненароджаных дзяцей, а таксама духоўнага і маральнага аднаўлення народа. У суме малітва адбывалася ў 280-ці месцах краіны.
    Падзея была запланавана на апошнюю нядзелю лістапада невыпадкова. Ірландыя стала першай у свеце краінай, якая аддалася пад апеку Хрыста Валадара.

wiara-plВынаходлівыя
шопкі ў Італіі

   
У Асізі ў стаенцы змясцілі 444 гільзы. У Балоніі туды паставілі мініяцюрны пантон.
Гільзы ад баявых патронаў аказаліся ў шопцы, зладжанай на плошчы перад ніжнім касцёлам базілікі св. Францішка ў Асізі. Як патлумачыў кусташ мясцовага кляштара францысканцаў, іх лік роўны колькасці духоўных і свецкіх асоб, якія страцілі сваё жыццё “па рэлігійных прычынах” з пачатку 2000-х гг.
    У шопцы ў Кастэнаса пад Балоніяй мэр горада Стэфана Сэрмэнджы, яе галоўны будаўнік, пастанавіў змясціць разам з фігурамі Дзіцятка, Марыі і Юзафа, а таксама жывёл мініяцюру пантона – асноўнага сродка перамяшчэння эмігрантаў, якія прыбываюць у Італію марскім шляхам. Мэр патлумачыў, што зрабіў гэта, каб прыцягнуць увагу людзей да праблем міграцыі.