З каталіцкага друку (144)

Прэса

Арцыбіскуп
Клаўдыа Гуджэроці
ўзнагароджаны ордэнам
Францішка Скарыны

   Цырымонія ўручэння адбылася ў Кіеўскім нацыянальным акадэмічным тэатры оперы і балета.
Узнагароду Апостальскі нунцый ва Украіне атрымаў ад імя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з рук пасла Беларусі ў гэтай краіне Ігара Сокала. У мерапрыемстве прыняў удзел таксама Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
    У прамове арцыбіскуп Гуджэроці падкрэсліў: “Беларусь і надалей застаецца ў маім сэрцы са сваёй годнасцю, працавітасцю, гасціннасцю і цішынёй, якая напоўнена чуллівасцю і глыбінёй. Яна навучыла мяне разуменню таго, што народ вялікі не таму, што пра яго шмат кажуць, і нават не таму, што ён сам шмат кажа пра сябе, а дзякуючы тым жамчужынам, якія захоўваюцца ў яго душы”.

Папа для
Паўднёвага Судана

   
Новая ініцыятыва Святога Айца Францішка будзе выразам блізкасці з народам, які закранула вайна і гуманітарны крызіс.
Папа прагне вырушыць у Судан, каб падтрымаць мірны працэс у краіне і ўзмацніць голас Касцёла, які заклікае спыніць насілле, што прыносіць смерць. З-за адсутнасці адпаведных умоў Пантыфік пакуль вымушаны адкласці візіт.
   Святы Айцец пастанавіў праз Дыкастэрыю па справах інтэгральнага развіцця чалавека аказаць салідаснасць пакутуючаму народу ў некалькіх праектах. Імі прадугледжана падтрымка для 2-ух шпіталяў, якімі кіруюць манаскія сёстры, фінансаванне 2-гадовых стыпендый для моладзі, а таксама дапамога сем’ям земляробаў у апрацоўцы зямлі і гадоўлі буйной рагатай жывёлы.

deonВернікі акрывавіліся
для кардынала

   
Ксяндзы і працаўнікі курыі ў Маніле (Філіпіны) у рамках падарунка на Дзень нараджэння для кардынала Луіса Антоніа Тагле ахвяравалі сваю кроў.
“Найбольшым дарам з’яўляецца дапамога ў ацаленні, таму мы вырашылі аддаць у падарунак кроў, – расказаў кс. Сані дэ Клара, дырэктар па справах занятасці ў архідыяцэзіі. – Такім чынам мы хацелі паказаць кардыналу, як шануем скарб жыцця”.
    Сабраная кроў будзе аддадзена патрабуючым, якія не маюць сродкаў, каб здзейсніць пераліванне.