З каталіцкага друку (140)

Прэса

ekai-plАздароўлены прыедзе
на кананізацыю ў Фаціму

   Дзіця з Бразіліі, якое ацалілася дзякуючы заступніцтву блбл. Гіяцынты і Францішка Марто, будзе прысутнічаць на іх кананізацыі.
Бацькі хлопца прымуць удзел у прэс-канферэнцыі ў санктуарыі, падчас якой абнародуюць падрабязнасці незвычайнай падзеі, што адбылася больш за 10 гадоў таму. Тады 6-годка выпаў праз акно і атрымаў сур’ёзную траўму галавы. Група медыкаў сцвердзіла, што пацярпелы застанецца ў вегетатыўным стане ці будзе мець абмежаваныя разумовыя здольнасці да канца жыцця.
    Праз 3 дні пасля здарэння ўрачы сцвердзілі, што хлопец абсалютна здаровы. У 2007 годзе іншая група медыкаў канстатавала, што дадзены выпадак належыць прызнаць невытлумачальным з навуковага пункту гледжання. Сям’я аздароўленага дзіцяці прызналася, што падчас выратавальнай аперацыі бацька маліў аб дапамозе Маці Божую Фацімскую, а таксама блбл. Гіяцынту і Францішка.

Невылечна хворыя
сустрэнуцца з Папам

   
Святы Айцец Францішак – першы Пантыфік у гісторыі, які прыме на аўдыенцыі людзей, пакутуючых на харэю Хантынгтана.
Некалькі сем’яў з Паўночнай Амерыкі, дзе захворванне назіраецца ў 1000 разоў часцей, чым на іншых кантынентах, прыбудуць у Рым, каб падзяліцца з Папам асабістымі гісторыямі. Для некаторых гэта будзе першае ў жыцці замежнае падарожжа.
    HD з’яўляецца невылечнай, смяротнай хваробай. Да сённяшняга дня не вынайдзена лякарства ад яе. У хворых назіраюцца хаатычныя рухі, а таксама кагнітыўныя і псіхічныя праблемы.


niedziela logoКаралева прыгажосці
– манахіня

   
20-гадовая Эсмеральда Соліс Ганзалес, якая выйграла конкурс прыгажосці ў родным горадзе і кваліфікавалася ў фінал “Міс Мексіка” ў 2016 годзе, жыццё мадэлі і дыетолага вырашыла замяніць на жыццё ў манастыры.
Дзяўчына паступіла ў навіцыят мексіканскага філіяла сясцёр кларысак, каб паглядзець на сваё існаванне з іншай пазіцыі. “Я была вельмі задаволена тым, што мела. Аднак гэта непараўнальна са шчасцем, якім цяпер напоўніў маё сэрца Бог”, – падзялілася Эсмеральда.