З каталіцкага друку (132)

Актуальна - Прэса

Шанс атрымаць уласнага
   заступніка на 2017 год


   Кожны год у кляштарах Кангрэгацыі Сясцёр Маці Божай Міласэрнасці адбываецца жараб’ёўка гадавых заступнікаў. Праз інтэрнэт-старонку www.faustyna.pl у ёй можа паўдзельнічаць кожны вернік.
Манахіні адзначаюць, што разам са святымі заступнікамі ахвотныя атрымліваюць малітоўную інтэнцыю на год і пасланне, часцей за ўсё з “Дзённіка” св. Фаустыны Кавальскай. Місіянерка Божай міласэрнасці надавала вялікае значэнне выбару гадавых заступнікаў, разлічвала на вялікую дапамогу з неба, удзяляемую па іх просьбе.
    Бо святыя – не толькі прыклад хрысціянскага жыцця, ад якіх можна многаму навучыцца, але і магутныя хадайнікі ў Бога, што заступаюцца за лю-дзей на зямлі.

Працэсіі Трох каралёў –
у 560-ці гарадах Польшчы

   
У найбуйнейшых вулічных батлейках прынялі ўдзел людзі рознага ўзросту, галоўным чынам сем’і з дзецьмі.
Каспар, Мельхіёр і Бальтазар разам са світамі служак, рыцараў і воінаў суправаджалі ўдзельнікаў шэсця да стайні ў пошуках Езуса. Па акрузе разносіліся калядкі ў выкананні членаў працэсіі і Анёльскіх хораў. У гэтым годзе шэсце прайшло пад дэвізам “Мір і дабрыня”.

У сусветны кінапракат
выйшаў фільм
“Юзаф і Марыя”

   
У аснове стужкі гісторыя натхнення і надзеі, а таксама міласэрнасці як супрацьлегласці помсты.
“Юзаф і Марыя” – біблійная драма Іллі, набожнага равіна, які пасля смерці сябра клапоціцца пра яго сям’ю. Аднойчы падчас бойні гінуць дзеці, якіх абяцаў аберагаць равін. З таго моманту прага помсты за іх смерць ператвараецца ў яго жыццёвую місію.
    Фільм паказвае прыгажосць паўсядзённасці і ўзаемнай блізкасці членаў Святой Сям’і. Дзеянне адбываецца ў часы дзяцінства Езуса.