З каталіцкага друку (109)

Прэса

catholicРымскія пекары праводзяць
акцыю “хлеб гасціннасці”

   Да акцыі ўжо далучылася каля 40 пякарняў горада. У іх выстаўлены скрынкі, куды можна пакласці хлеб, куплены спецыяльна для пілігрымаў, бяздомных, мігрантаў ці для лю-дзей, якія знаходзяцца ў цяжкім становішчы.
   
   “Кожны жадаючы можа купіць бохан або больш. Гэтыя боханы адпаведна спакаваны і пазначаны крыжыкам. А пілігрымы, бежанцы і ўсе патрабуючыя могуць атрымаць яго бясплатна”, – распавёў старшыня асацыяцыі рымскіх пекараў Бернардзіна Барточы.
    Паводле яго слоў, гэта сімвалічны жэст, які гарманіруе з такой вялікай падзеяй, як Юбілей Божай міласэрнасці.

radio-vaticanaЭнцыкліку “Laudato si’”
абмеркавалі ў ААН

   15 студзеня 2016 г. у Жэневе адбылося спецыяльнае мерапрыемства, прысвечанае энцыкліцы папы Францішка на тэму экалогіі “Laudato si’”. Сустрэчу арганізавала пастаянная місія Апостальскай Сталіцы пры ААН.
   

   Падчас яе з дакладам выступіў старшыня Папскай рады “Iustitia et Pax” кардынал Пітэр Тарксан. На пытанне Пантыфіка “якую планету мы хочам пакінуць тым, хто прыйдзе пасля нас?”, кардынал паведаміў, што надзея на будучыню Зямлі палягае на людзях, здольных станоўча паўплываць на сітуацыю.
    На думку прадстаўніка Святога Пасаду, пачаткам гэтага працэсу можа стаць рэалізацыя пагадненняў, дасягнутых падчас сёлетняй Парыжскай канферэнцыі па клімаце. Па яго словах, менавіта з надзеяй на лепшую будучыню Святы Айцец прапануе канцэпцыю інтэгральнай экалогіі – экалогіі, якая ўлічвае чалавечыя і сацыяльныя аспекты крызісу.
   

wiara-plПапа Францішак
наведаў дом састарэлых

   Яго там прынялі 30 абсалютна здзіўленых пенсіянераў разам з персаналам.
   Візіт адбыўся ў межах абвешчаных Папам “пятніц міласэрнасці”. Першая з іх мела месца 18 снежня, калі Святы Айцец наведаў інтэрнат і сталоўку для бедных у Рыме, дзе ён адчыніў Дзверы Міласэрнасці.
    Нечаканы візіт Францішка стаў для ўсіх вялікім сюрпрызам і адначасова красамоўнай ілюстрацыяй яго слоў пра значэнне старэйшых людзей у Касцёле і сучасным грамадстве.