Папа Францішак прыняў каралеву Вялікабрытаніі
Гэта быў пяты візіт Елізаветы II у Ватыкан, у якасці каралевы – чацвёрты.
Візіт Елізаветы II у Ватыкане працягваўся каля паўгадзіны, у тым ліку прыватная размова Святога Айца з каралевай працягнулася 17 хвілін. Папа прыняў каралеву, якую суправаджаў яе муж герцаг Эдынбургскі Філіп, у пакоі, што прылягае да залы Паўла VI. Святы Айцец падарыў каралеве Елізавеце II факсіміле каштоўнага дакумента, які захаваўся ў Ватыкане з мая 1679 г. і якім Папа Інакенцій XI пашырыў культ св. Эдуарда Спаведніка (продка Елізаветы II) на ўвесь Касцёл. Каралева ў сваю чаргу перадала ў дар Пантыфіку кош экалагічных прадуктаў, якія паходзяць з яе ўладанняў. Папа таксама перадаў для прынца Джорджа Кентэрберыйскага, праўнука каралевы, сярэбраны крыж на вяршыне шара з лазурыта.
Упершыню Елізавета II была прынята ў Ватыкане Піем XII у 1951 г., калі яна яшчэ не ўзышла на трон. Чарговыя яе візіты адбыліся ў 1961 г. (аўдыенцыя ў бл. Яна XXIII), а таксама ў 1980 і 2000 гг. (у бл. Яна Паўла II). Падчас пілігрымкі Бенедыкта XVI у Вялікабрытанію ў 2010 г. яна сустрэлася са Святым Айцом 16 верасня ў каралеўскім палацы ў Холірудхаус каля Эдынбурга. †