Папа Францішак
Калі ў жыцці нам здараецца пацэліць нізка замест высока, нам можа дапамагчы адна цудоўная праўда: Бог верны ў любові да нас, і нават настойлівы. Нам дапаможа думка, што Ён любіць нас больш, чым мы самі сябе любім, верыць у нас больш, чым мы верым у сябе, заўсёды за нас “балее”, як самы верны з фанатаў. Ён заўсёды чакае нас з надзеяй, нават калі мы замыкаемся ў нашым смутку, увесь час узгадваючы спазнаную крыўду і мінулае. Але прывязанасць да смутку не варта нашай духоўнай паставы! Гэта, на самой справе, нейкі “вірус”, які заражае, зачыняе ўсе дзверы, не дазваляе пачаць жыццё занава, зрабіць яшчэ адзін старт. Але Бог не губляе надзеі: Ён заўсёды верыць, што мы можам падняцца, і не паддаецца, калі бачыць нас маркотнымі і бязрадаснымі, бо мы заўсёды застаёмся Яго любімымі дзецьмі. Давайце памятаць пра гэта на пачатку кожнага дня. Варта штораніцу казаць у малітве: “Пане, дзякую Табе за тое, што любіш мяне; дапамажы мне закахацца ў маё жыццё!”. Не ў мае недахопы, якія неабходна выправіць, а ў жыццё, якое з’яўляецца вялікім дарам – часам, каб кахаць і быць каханым.
Фрагмент гаміліі, прамоўленай падчас св. Імшы ў кампусе Misericordiae у Бжэгах †