Слова для Жыцця (118)

Слова для Жыцця

papa-francesco7Папа Францішак
    “Ламанне хлеба” стала іконай, распазнавальным знакам Хрыста і хрысціян. Давайце ўзгадаем Эмаус – Езуса пазналі “ў ламанні хлеба” (Лк 24, 35). Узгадаем першую суполь-насць у Ерузалеме: “Трывалі ў [...] ламанні хлеба” (Дз 2, 42). Эўхарыстыя з самага пачатку становіцца цэнтрам і формай жыцця Касцёла. Але давайце падумаем пра ўсіх святых мужчын і жанчын, вядомых і ананімных, якія аддавалі саміх сябе, уласнае жыццё, каб “накарміць” братоў. Колькі ж маці і колькі бацькаў разам з паўсядзённым хлебам, які ламаўся за хатнім сталом, аддавалі ўласныя сэрцы, каб выхаваць дзяцей, прытым добра выхаваць! Дзе яны знаходзяць сілу, каб рабіць гэта ўсё? Менавіта ў Эўхарыстыі, у моцы любові ўваскрослага Пана, які таксама і сёння ламае для нас хлеб і паўтарае: “Рабіце гэта на Маю памяць”.
        
Фрагмент гаміліі, прамоўленай падчас урачыстасці Божага Цела   
 


Кс. абп Тадэвуш КандрусевічКс. абп Тадэвуш Кандрусевіч

   Успомнім казкі пра пошук скарбаў, якімі мы ў дзяцінстве зачытваліся. Чалавек, які хавае скарб, робіць гэта для таго, каб яго знайшоў не выпадковы чалавек, але толькі той, для каго ён схаваны. Падобна і Бог схаваў cкарб вечнага жыцця і паказаў нам, дзе яго знайсці: у Касцёле, дзе ў Эўхарыстыі б’ецца жывое сэрца Езуса. Таму на парозе касцёла Езус пытаецца ў нас: “Чалавек, навошта ты сюды прыйшоў? Проста заскочыў па дарозе? А можа, цябе чакае аперацыя ці экзамен? А можа, толькі гэты святар прамаўляе гаміліі, якія табе падабаюцца?”. Калі так, то на гэтым літургічным полі ты не знойдзеш шмат, бо размінаешся з самым каштоўным схаваным у ім скарбам, якім з’яўляецца Эўхарыстыя, у якой нас чакае любоў, што на дрэве крыжа збавіла нас і надалей ратуе. Падчас яе Езус ізноў аддае сваё жыццё за мяне і цябе. Імша – гэта не спектакль, а ахвяра і духоўны пір, у якім трэба ўмець прымаць актыўны ўдзел.

Фрагмент гаміліі, прамоўленай падчас урачыстасці Божага Цела

Кс. бп Аляксандр Яшэўскі SDBКс. бп Аляксандр Яшэўскі SDB

   Мы ведаем, што любоў Боскага Збаўцы пакінула нам шмат дароў: хрост, праз які мы абмыліся ад грахоў і сталі дзецьмі Божымі; Евангелле, якое паказвае нам шлях да Нябеснага Валадарства; каштоўныя лекі споведзі, якія з нявольнікаў граху і сатаны робяць нас свабоднымі дзецьмі Божымі; дарагі нашаму сэрцу, святы і чысты Хрыстовы Касцёл, які вядзе нас шляхамі выратавання; любы намі Крыж, на якім Езус, Збаўца свету, адкупіў усіх. Але найкаштоўнейшы і найдаражэйшы за ўсё дар, які Езус пакінуў нам, – Найсвяцейшая Эўхарыстыя.

Фрагмент гаміліі, прамоўленай падчас урачыстасці Божага Цела