Слова для Жыцця (100)

Слова для Жыцця

papa-francesco7Папа Францішак
    Мы ўсе перажываем змаганні штодзённага жыцця. Наша штодзённасць часта можа прывесці нас да пэўнага роду панурай апатыі, якая паступова становіцца навыкам са смяротным зыходам: нашыя сэрцы ўсё больш камянеюць. Мы не хочам, каб апатыя кіравала нашым жыццём. Ці не так? Таму мы павінны задаць сабе пытанне: што мы можам зрабіць, каб засцерагчы нашае сэрца ад усё большага акамянення, ад неадчувальнасці? Як мы можам паспрыяць узрастанню радасці Евангелля і зрабіць так, каб яна пусціла глыбейшыя карані ў нашым жыцці?
    Езус дае адказ. Ён сказаў сваім вучням і кажа сёння нам: Ідзіце! Абвяшчайце! Радасць Евангелля – гэта штосьці, што трэба адчуць, што трэба спазнаць і перажыць, толькі дзяленне праз аддаванне сябе.
        
Фрагмент гаміліі, прамоўленай падчас св. Імшы ў Вашынгтоне  
 


jasheuskiКс. бп Аляксандр Яшэўскі SDB

   Кожная святыня – гэта месца, дзе людзі сустракаюцца, каб слухаць. Слухаць каго? Езуса, які ў Божым слове і сёння прамаўляе да нас. Слухаць гэтае Слова трэба чыстым і адкрытым сэрцам, і так, як Марыя, разважаць над ім у сваім сэрцы.
    Святыня – гэта выключнае месца сустрэчы чалавека з Богам. Чырвоная лямпачка каля табернакулюма будзе ўдзень і ўначы зіхацець, каб нагадваць усім, што тут б’ецца сэрца, жывое сэрца Бога, які прагне сустрэцца з чалавечым сэрцам і напоўніць яго неабходнай сілай і ласкай.

Фрагмент гаміліі, прамоўленай падчас парафіяльнай урачыстасці ў Горках