Папа Францішак
Той, хто давярае сябе Езусу ўкрыжаванаму, атрымлівае Божую міласэрнасць, якая ацаляе ад смяротнай атруты граху. Лекі, якія Бог дае чалавеку, карысныя асабліва для сужэнцаў, якія “не могуць перанесці пілігрымку” і былі спакушаны расчараваннем, нявернасцю, адступленнем, пакінутасцю... Любоў Езуса, які блаславіў і асвяціў адзінства сужэнцаў, здольна захаваць іх каханне, аднавіць яго, калі яно, кажучы па-людску, губляецца, разрываецца і вычэрпваецца. Любоў Хрыста можа вярнуць сужэнцам радасць ісці па жыцці разам, бо сужэнства – гэта супольнае пілігрымаванне мужчыны і жанчыны, дзе заданнем мужчыны з’яўляецца дапамога жонцы, каб яна была больш жанчынай, а заданнем жанчыны – дапамога мужу, каб ён быў больш мужчынам. Гэта дапаўненне розніц. Гэта не гладкае падарожжа, без канфліктаў, бо яно б не было людскім. Гэта патрабавальнае падарожжа, часам складанае, часам канфліктнае, але такое жыццё! Сужэнства з’яўляецца сімвалам жыцця, рэальнага жыцця, гэта не “фантастыка”! Гэта сакрамант любові Хрыста і Касцёла, любові, якая ў крыжы знаходзіць сваю праверку і паручыцельства.
Фрагмент гаміліі ў свята Узвышэння Святога Крыжа †