Папа Францішак
“Пан паслаў анёла свайго і ўратаваў мяне ад рукі Ірада” (Дз 12, 11). На пачатку паслугі Пятра ў хрысціянскай супольнасці Ерузалема ўсё яшчэ панаваў вялікі страх з-за пераследу Ірада адносна некаторых членаў Касцёла. Спачатку быў забіты Якуб, а затым зняволілі самога Пятра, каб задаволіць люд. Калі яго, закаванага ў ланцугі, трымалі ў вязніцы, ён пачуў голас анёла, які сказаў: “Уставай хутчэй!.. Падперажыся і завяжы свае сандалі!.. Адзень плашч свой і ідзі за мною!” (Дз 12, 7–8). Ланцугі зваліліся, а брамы вязніцы самі адчыніліся. Пётр зразумеў, што Пан “уратаваў яго з рукі Ірада”; зразумеў, што Бог вызваліў яго ад страху і аковаў. Так, Пан вызваляе нас ад усякага страху і ад усякіх аковаў, каб мы на самой справе маглі быць вольнымі.
Сведчанне апостала Пятра прыгадвае нам, што нашым сапраўдным прытулкам з’яўляецца давер да Бога: ён адкідвае ўсялякі страх і робіць нас вольнымі ад усякага зняволення і ўсіх спакус свету.
Фрагмент гаміліі падчас урачыстасці св. апосталаў Пятра і Паўла †