Слова для Жыцця (66)

Слова для Жыцця

papiez franc-9Папа Францішак
    Св. Павел кажа: “Таму няхай ніхто не хваліцца людзьмі, бо ўсё вашае: ці Павел, ці Аполас, ці Кіфа, ці свет, ці жыццё, ці смерць, ці цяперашняе, ці будучае – усё вашае, вы ж – Хрыста, а Хрыстос – Бога” (1 Кар 3, 21–23). Чаму менавіта аб гэтым кажа Апостал? Таму што праблема, на якую ён звяртае ўвагу, гэта падзелы ў супольнасці Карынту. Св. Павел тлумачыць, што гэты спосаб мыслення з’яўляецца памылковым, таму што не супольнасць належыць Апосталам, але яны – Апосталы – належаць супольнасці, супольнасць жа, уся поўнасцю, належыць Хрысту!
    З гэтага вынікае, што ў хрысціянскіх супольнасцях – дыяцэзіях, парафіях, аб’яднаннях і рухах – адрозненні не могуць стаяць у супярэчнасці з фактам, што ўсе мы праз хрост маем адну і тую ж годнасць – усе мы ў Езусе Хрысце з’яўляемся дзецьмі Божымі. І гэта наша годнасць – у Езусе Хрысце мы дзеці Божыя! Тыя, хто атрымаў служэнне кіраўніцтва, прапаведавання, удзялення сакрамантаў, не могуць разглядацца ў якасці ўладальнікаў адмысловых паўнамоцтваў, уласнікаў; яны тыя, хто знаходзіцца на службе супольнасці, дапамагаючы іншым з радасцю ісці па дарозе святасці.
        
“Анёл Панскі” са Святым Айцом, 23.02.2014

Кс. абп Тадэвуш КандрусевічКс. абп Тадэвуш Кандрусевіч
   “Наша імк­ненне да дас­каналасці ў Богу павінна праяўляцца ў штодзённым жыцці: хрысціяне не павінны плаціць злом за зло. Не вока за вока і зуб за зуб, як было ў Старым Запавеце, але падставіць левую шчаку, калі нехта ўдарыць па правай, бо гэта сапраўдная пастава хрысціяніна – аказваць любоў нават ворагам і тым, хто нам чыніць зло. Да гэтага нас заклікае Бог, і гэты заклік – праяўленне нашай веры. Нашыя думкі і пачуцці сэрца праяўляюцца ў нашых дзеяннях. Гэта менавіта яны паказваюць, ці сапраўды мы з’яўляемся месцам, дзе жыве Бог.

Гамілія падчас св. Імшы ў VII звычайную нядзелю, 23.02.2014