Папа Францішак
Калі Езус прыняў хрост пакуты ад Яна Хрысціцеля, робячыся салідарным з пакутуючым людам – Ён, які не мае граху і якому не патрэбна навяртанне, – Бог Айцец прамовіў з неба: “Гэта Сын Мой умілаваны, якога Я ўпадабаў” (в. 17). Езус атрымлівае пацвярджэнне Айца Нябеснага аб тым, што Ён быў пасланы Айцом, каб раздзяліць наша становішча, нашую ўбогасць. Дзяліцца – гэта сапраўдны спосаб любіць. Езус не аддзяляецца ад нас, Ён прызнае нас сваімі братамі і дзеліць з намі наша становішча. Так Ён робіць нас разам з сабою дзецьмі Бога Айца. Гэта праяўленне і крыніца сапраўднай любові. Гэта вялікі час міласэрнасці. Ці не здаецца вам, што ў наш час трэба яшчэ больш па-братэрску дзяліцца і любіць? Ці не лічыце вы, што нам усім неабходна больш любові? Не той, якая задавольваецца часовай дапамогай, якая не ўцягвае, не ўключаецца, але той, якая дзеліцца з іншымі, якая бярэ на сябе клопаты і пакуты брата. Які смак атрымае жыццё, калі мы дазволім сябе захапіць Божай любові!
Папросім жа Найсвяцейшую Панну, каб падтрымлівала нас сваім заступніцтвам у нашым удзеле ў перайманні Хрыста на шляху веры і любові, шляху, пракладзеным праз наш хрост.
“Анёл Панскі” са Святым Айцом, 12.01.2014 †