Слова для Жыцця (29)

Слова для Жыцця

Папа Бэнэдыкт XVIПапа Бэнэдыкт XVI

    Унебаўшэсце кажа нам, што ў Хрысце наша чалавечнасць узносіцца да вышынь Бога; так, кожны раз калі мы молімся, зямля злучаецца з небам. І як ладан, згараючы, узносіць увышыню свой духмяны дым, так, калі мы ўзносім да Бога нашу палкую і верную малітву ў Хрысце, яна прасякае нябёсы і даходзіць да трона Бога, даходзіць да Яго пачутай і выслуханай. У цудоўным творы св. Яна ад Крыжа “Узыходжанне на гару Кармель” чытаем, што “для таго, каб убачыць споўненымі жаданні нашага сэрца, няма лепшага спосабу, чым узносіць з моцай нашу малітву аб тым, што найбольш падабаецца Богу”.
   
    Фрагмент разважання падчас малітвы Regina Caeli, 20.05.2012

 
Кс. бп Антоній Дзям'янкаКс. бп Антоній Дзям'янка

   Я прыняў Божую волю і ўдзячны Святому Айцу за гэты вялікі давер, які ён аказаў адносна мяне, маёй асобы. Вядома, кожны чалавек слабы і недасканалы. У адказ на давер Святога Айца адносна майго служэння ў Пінскай дыяцэзіі я выказваю сваю пашану да яго, сваю сыноўскую адданасць, абяцаю верна служыць Богу і Касцёлу, вернікам Пінскай дыяцэзіі і тым, хто яшчэ шукае Бога, каб дзякуючы маёй працы як мага больш людзей знайшло Хрыста ў каталіцкім Касцёле.

    Фрагмент інтэрв’ю для catholic.by з нагоды прыняцця намінацыі біскупа Пінскай дыяцэзіі, 03.05.2012

 


 
Кс. Федэрыка ЛамбардзіКс. Федэрыка Ламбардзі

   Вернікі і Касцёл прагнуць супольнага дабра і павінны магчы дасягнуць яго не парушаючы асабістага сумлення і перакананняў. Гэта стаўка, за якую ў наш час трэба змагацца з новымі, зменнымі культурнымі і грамадскімі сітуацыямі. Папа дапамагае нам у адкрытым і канструктыўным дыялогу з сучаснасцю. Яго вялікія прамовы ў лонданскім Вэстмінстэрскім палацы і ў парламенце ў Берліне з’яўляюцца відавочнымі прыкладамі гэтага. Хадзем далей гэтай дарогай.

    Фрагмент радыёфельетона, 19.05.2012 паводле польскай секцыі Ватыканскага радыё