Слова для Жыцця (155)

Слова для Жыцця

oikumena   “Правіца Твая праслаўлена моцаю” (Зых 15, 6)
      Матэрыялы на сёлетні Тыдзень малітвы аб еднасці хрысціян былі падрыхтаваны Касцёлам на Карыбах. Інтэгральнай часткай цэлебрацыі малітоўнага набажэнства з’яўляюцца Біблія і 3 камплекты ланцугоў.
    Біблія была для каланізатараў на Карыбах падставай для падпарадкавання мясцовых жыхароў гэтых земляў і пашырэння нявольніцтва, з другога боку – стала крыніцай суцяшэння і вызвалення для многіх, хто цярпеў уціск і быў эксплуатаваны. Кайданы з’яўляюцца моцным сімвалам зняволення, дэгуманізацыі і расізму. Яны з’яўляюцца таксама знакам улады граху, які аддзяляе людзей ад Бога і адзін ад аднаго.
    “Хто захоўвае слова Хрыста, у тым сапраўды любоў Божая дасканалая. Дзякуем Стварыцелю за нашу хрысціянскую спадчыну і за Яго вызваляючае і збаўчае дзеянне ў чалавечай гісторыі. Пакорна просім, Пане, каб дзякуючы Тваёй ласцы Цэрквы ва ўсім свеце сталі прыладамі міру. Праз іх супольную дзейнасць, як паслоў і пасрэднікаў Твайго аздараўлення, а таксама яднаючай любові сярод падзеленых народаў, няхай Тваё Імя будуць свяціць і любіць. Aмэн”.

З матэрыялаў, падрыхтаваных на Тыдзень малітвы аб еднасці хрысціян (18–25 студзеня 2018 г.)

Папа ФранцішакПапа Францішак
  Не дастаткова ствараць вобраз Бога, грунтуючыся на чутках. Трэба ісці шукаць боскага Настаўніка, і ісці туды, дзе Ён жыве. Пытанне 2-ух вучняў да Езуса “Дзе Ты жывеш ?“ (параўн.: Ян 1, 38) мае моцны духоўны сэнс: выказвае жаданне даведацца, дзе жыве Настаўнік, каб быць разам з Ім. Жыццё верай заключаецца ў моцным жаданні быць з Панам, і таму з’яўляецца пастаянным пошукам месца, дзе Ён жыве. Гэта значыць, што мы пакліканы перавысіць руцінную і звычайную рэлігійнасць, ажыўляючы сустрэчу з Езусам у малітве, у разважанні над Божым словам і ў прыняцці сакрамантаў, каб быць з Ім і прыносіць плён, дзякуючы Яго дапамозе і Яго ласцы. Шукаць Езуса, сустрэцца з Ім – гэта шлях. Шукаць Езуса, сустрэць Яго, ісці за Ім – вось які гэта шлях.
    Няхай Панна Марыя падтрымлівае нас у гэтай паставе ісці за Хрыстом, каб ісці і застацца там, дзе Ён жыве, каб слухаць Яго Слова жыцця, каб далучыцца да Таго, які бярэ на сябе грахі свету, каб знайсці ў Ім надзею і духоўны запал.

Фрагмент прамовы падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі”, 14.01.2018