Слова для Жыцця (133)

Слова для Жыцця

papa-francesco7Папа Францішак
    Калі жанчына даведваецца, што зацяжарыла, кожны дзень вучыцца жыць у чаканні таго моманту, калі ўбачыць позірк дзіцяці, якое народзіцца... Таксама і мы павінны жыць у чаканні таго, што ўбачым Пана, знойдзем Яго. Гэта нялёгка, але гэтаму магчыма навучыцца. Перш трэба мець пакорнае сэрца. Толькі сціплы ўмее чакаць. Задаволены сабой і тым, што мае, чалавек не здольны давяраць нікому, апроч самога сябе.
    Маё сэрца кранае выраз св. Паўла, скіраваны да Тэсаланікійцаў. Ён напаўняе ўпэўненасцю надзеі: “І гэтак назаўсёды будзем з Панам” (1 Тэс 4, 17).
    Як гэта цудоўна! Усё праміне, але пасля смерці мы асягнём вечнае жыццё з Богам. Тую ж надзею нашмат раней выказваў Ёў: “Я ведаю: Адкупіцель мой жыве. [...] Убачу Яго сам; вочы мае, а не іншага, убачаць Яго” (Ёв 19, 25. 27). І так назаўсёды будзем з Панам.
    Ці верыце вы ў гэта?
        
Фрагмент прамовы падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане, 01.02.2017  


biskup   Кс. бп Аляксандр Кашкевіч
      Сутнасць кансэкраванага жыцця, незалежна ад форм, у якіх яно рэалізуецца, заўсёды застаецца нязменнай. Гэта дар, каторы манах або манахіня складае з любові да Пана Езуса, а ў Ім – да кожнага чалавека. Самаахвяра выяўляецца ў радыкальным практыкаванні евангельскіх парад: убоства, чыстасці і паслухмянасці. Ступаючы на асаблівы шлях наследавання Езуса Хрыста, кансэкраваныя асобы даюць сведчанне, што такая поўная, выключная, непадзельная любоў да Бога з’яўляецца магчымай.
    Гэта праўда, што ісці дарогай евангельскіх парад цяжка: адрачэнні робяць манаскую асобу падобнай да Хрыста з крыжом на плячах. Але досвед асаблівай, адзінай у сваім родзе сувязі любові паміж Езусам і кансэкраванай асобай – гэта вялікая цудоўная Божая ласка, якая напаўняе сэрца глыбокай радасцю, унутраным супакоем і сапраўдным шчасцем. Падзякуем Богу за тое, што не перастае адорваць сваіх выбраных дзяцей такім прыгожым пакліканнем.

Фрагмент гаміліі, прамоўленай падчас Дыяцэзіяльнай сустрэчы кансэкраваных асоб, 01.02.2017