Слова для Жыцця (123)

Актуальна - Слова для Жыцця

papa-francesco7Папа Францішак
    Каб быць прыладамі міласэрнасці, мы пакліканы вучыцца ад Хрыста, што значыць жыць ёю. Гэта азначае адчуваць у ёй патрэбу. А ўсведамляючы неабходнасць прабачэння, суцяшэння, міласэрнасці Езуса, мы вучымся быць міласэрнымі да іншых. Калі накіроўваем свой позірк на Божага Сына, разумеем, якую доўгую дарогу нам яшчэ трэба прайсці. Але адначасова гэта абуджае радасць, таму што мы ведаем, што ідзём з Ім і ніколі не застаёмся ў адзіноце. Хтосьці скажа: “Але, Ойча, я грэшнік, я грэшніца. Як я магу справіцца?”. Дазволь, каб Пан паглядзеў на цябе, адкрый сваё сэрца, адчуй Яго позірк, Яго міласэрнасць, і тваё сэрца напоўніцца радасцю прабачэння, калі наблізішся прасіць, каб цябе прабачылі. св. Пятра, 14.09.2016
        
Фрагмент гаміліі, прамоўленай падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы  †


Кс. бп Аляксандр КашкевічКс. бп Аляксандр Кашкевіч

   У крыжы Езуса Хрыста да нас прыходзіць любоў Бога – бясконцая, як Ён сам. Гэта збаўчая, ацаляючая ласка, якая перамяняе нас знутры. У таямніцы крыжа Пан Езус пазірае на нас з любоўю і ўлівае ў нашыя сэрцы суцяшаючую ўпэўненасць, што нават у самых вялікіх цярпеннях, у найскладанейшых выпрабаваннях, у самым балючым досведзе мы ніколі не адзінокія. З намі Божы Сын, які так палюбіў людзей, што стаў да нас падобны ва ўсім, акрамя граху. У гэтым прыпадабненні да чалавека Ён прыняў на сябе безліч людскіх пакут, у тым ліку і смерць, прычым смерць на крыжы.

Фрагмент гаміліі, прамоўленай падчас урачыстасці Узвышэння Святога Крыжа

Кс. абп Тадэвуш КандрусевічКс. абп Тадэвуш Кандрусевіч

   Адзін настаўнік распавядае аб тым, як папрасіў вучняў напісаць дзесяць найбольш важных у іх жыцці спраў. Калі яны зрабілі гэта, ён папрасіў выкрэсліць тры апошнія. Засталося сем. Пасля – ізноў выкрэсліць тры апошнія. Засталося чатыры. Тое ж паўтарылася яшчэ раз. У выніку засталася адна справа. Якая?
    Аказалася, што вучні засяродзіліся на трох тэмах: сям’я, жыццё і Бог. Вось, што мела самае вялікае значэнне ў іх жыцці. Нягледзячы на секулярныя тэндэнцыі нашага часу, моладзь усё ж выбірае фундаментальныя каштоўнасці, сярод якіх – Бог.
    Трэба памятаць, што Пан не імкнецца да канкурэнцыі адносна любові да членаў нашай сям’і. Ён толькі хоча сказаць, што любоў да Яго павінна быць на першым месцы. Ставячы Бога на чале, мы можам быць упэўнены, што сапраўды любім нашых братоў і сясцёр Божай любоўю і супрацоўнічаем з ёю.

Фрагмент гаміліі, прамоўленай падчас першай св. Імшы Апостальскага нунцыя аб-па Габара Пінтэра