Агульнадыяцэзіяльны з’езд працаўнікоў медыцынскай службы

Актуальная інфармацыя

Сустрэча пройдзе 30 красавіка ў будынку Вышэйшай духоўнай семінарыі па вул. Парыжскай Камуны, 1 ў Гродне.
   
    Запрашаем усіх прадстаўнікоў службы здароўя: урачоў, выкладчыкаў, фельчараў, медыцынскіх сясцёр, акушэраў, лабарантаў, працаўнікоў аптэк. Тэматыка сустрэчы звязана з Юбілейным годам Божай міласэрнасці і прысвечана ролі міласэрнасці і прабачэння ва ўзаемаадносінах медыцынскіх работнікаў з пацыентамі.
   
    Запісацца на сустрэчу можна па тэлефоне (8-029) 589-49-94 – кс. Віталій.