Запрашаем прыняць удзел у Крыжовым шляху вуліцамі Гродна

Актуальная інфармацыя

Малітоўнае разважанне Крыжовага шляху адбудзецца 19 сакавіка.
Святая Імша пачнецца ў 19.00 у катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя. Пасля Імшы вернікі пройдуць вуліцамі горада (па Савецкай плошчы да Пабернардынскага ўзгорка), разважаючы над стацыямі Крыжовага шляху Езуса Хрыста. Удзельнікам просьба прынесці з сабой свечкі.