Запрашаем на Рэкалекцыі, прысвечаныя распазнанню паклікання

Актуальная інфармацыя

Духоўныя практыкаванні пачнуцца 18 сакавіка ў будынку Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі (вул. Парыжскай Камуны, 1) у 17.00 і завершацца 20 сакавіка пасля абеду. Да ўдзелу запрашаюцца юнакі ад 14-гадовага ўзросту.
Рэкалекцыі распазнання паклікання будуць прысвечаны тэме “Устану і пайду да майго Айца”. У праграме запланаваны канферэнцыі, святая Імша, адарацыя, ранішняя і вячэрняя малітвы, магчымасць прыступіць да сакраманту пакаяння, размовы са святарамі і семінарыстамі. Будзе магчымасць сустрэцца са сваімі знаёмымі ці знайсці новых сяброў.
    Рэкалекцыі дапамогуць маладым людзям задумацца над сваім жыццём, а асабліва над тым, ці з’яўляецца іх пакліканнем шлях святарства.
   
    Арганізатары просяць паведаміць аб сваім удзеле па тэлефоне (8 0152) 77-02-34 ці на электронны адрас Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript .