У Сапоцкіне адбудзецца дэканальны прагляд калядак і пастаралак

Актуальная інфармацыя

Вечар па традыцыі арганізуецца сапоцкінскай парафіяй Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і пройдзе ўжо ў 15-ы раз.
Да ўдзелу запрашаюцца суполкі, хоры, індывідуальныя выканаўцы. Прадставіць калядкі і пастаралкі можа кожная група, хор або саліст. Узрост удзельнікаў не абмежаваны. Выступіць можа кожны жадаючы. Прагляд адбудзецца 31 студзеня ў Доме культуры. Пачатак у 18.00.

Аб сваім удзеле трэбa праінфармаваць кс. Антонія Абухоўскага, пробашча парафіі ў Сапоцкіне, да 17 студзеня па тэлефонах: +37529-888-18-29 і 8-015-299-21-30.