Катэхетычныя курсы ў Гродне аб’яўляюць набор на 2015–2016 навучальны год. Дадзеныя курсы для тых, хто жадае глыбей пазнаць каталіцкую веру і стаць правадніком на шляху да збаўлення для іншых.
У праграме навучання прадугледжана вывучэнне каталіцкай дагматыкі, маральнай і духоўнай тэалогіі, Святога Пісання, катэхетыкі, кананічнага права, літургікі, каталіцкай псіхалогіі і педагогікі, каталіцкага сацыяльнага вучэння, этыкі сямейнага жыцця і іншых прадметаў.
Навучанне працягваецца 3,5 гады. Заняткі праходзяць два разы на месяц (субота і нядзеля) з кастрычніка па чэрвень. Пасля заканчэння курсаў выпускнікі змогуць аказваць дапамогу ў катэхізацыі ў парафіях. †