Аддзел каталіцкага навучання і выхавання запрашае
Учора. Сёння. Заўтра. -
Актуальная інфармацыя
Аддзел каталіцкага навучання і выхавання Біскупскай курыі ў Гродне (вул. К. Маркса, 4) горача запрашае свецкіх асоб паглыбіць сваю веру ў межах тэалагічна-катэхетычных заняткаў. Сёння мы заўважаем, як шмат людзей з вышэйшай адукацыяй, студэнтаў гродзенскіх навучальных устаноў, а таксама дзяўчат і хлопцаў з розных парафій нашай дыяцэзіі шукаюць магчымасць, каб абагаціць сваё духоўнае жыццё, павысіць сваю кваліфікацыю ў галіне тэалогіі, хрысціянскай педагогікі і сацыяльнага вучэння Касцёла. Кандыдаты павінны асабіста звярнуцца ў сакратарыят Біскупскай курыі ў Гродне ў гадзінах 9.30–12.00 да 15 жніўня 2014 года або патэлефанаваць у сакратарыят Аддзела каталіцкага навучання і выхавання Біскупскай курыі (тэл.: 75-33-08, 74-00-73). Заняткі праходзяць два разы на месяц ад верасня па чэрвень. |
|