Ушануйма вялікага папу Яна Паўла ІІ разам!

Учора. Сёння. Заўтра. - Актуальная інфармацыя

27 красавіка 2014 г. у Рыме адбудзецца ўрачыстасць кананізацыі бласлаўлёнага Яна Паўла ІІ, Папы.
Гэтай падзеі чакае ўвесь свет, у тым ліку і вернікі Гродзенскай дыяцэзіі, якія праз заступніцтва бл. Яна Паўла ІІ атрымалі шмат ласкаў. Падчас яго Пантыфікату адбывалася адраджэнне Касцёла на нашых землях, ён заўсёды памятаў пра нас у сваіх малітвах і перадаваў пастарскае бласлаўленне.
   З нагоды кананізацыі бл. Яна Паўла ІІ 27 красавіка а 12-й гадзіне ў гродзенскай катэдры адбудзецца ўрачыстая св. Імша, падчас якой будзе асвечана фігура Папы – сімвал удзячнасці вернікаў.
   Запрашаем прыняць удзел у набажэнстве і далучыцца да супольнай малітвы ў інтэнцыі Святога Айца.