Аздараўленне: экзарцызм ці псіхатэрапія?

Актуальная інфармацыя

Паразважаць над гэтым пытаннем запрашае Катэ­хетычны каледж імя З. Лазінскага ў Баранавічах, які 22 лютага зладзіць навукова-практычны семінар. Вядучыя семінара – аўта­рытэтныя спецыялісты ў галіне экзарцызму, псіхіятрыі, а таксама свецкія і духоў­ныя асобы з Беларусі і замежжа, якія займаюцца праблематыкай звышнатуральных аздараўленняў, “спадчынных грахоў”, распазнавання харызмаў, дэманічных уздзеянняў і псіхаманіпуляцый.
    Пачатак семінара ў 9.00, закан­чэнне – у 19.00. Удзельнікі будуць забяспечаны харчаваннем і начлегам (калі ўзнікне неабходнасць).
    Для лепшай арганізацыі мера­прыемства дырэкцыя каледжа просіць удзельнікаў прайсці >> рэгіс­трацыю <<.
    З арганізатарамі семінара мож­на звязацца праз наступныя кантакты:
   Адрас: вул. Т. Шаўчэнкі, 6, 225411, г. Баранавічы
    Тэлефоны: +375 (0163) 57-93-14, +37529-513-57-92 (МТС),
    Факс: +375 (0163) 57-93-07.
    е-mail: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript